РАТАЙ!

 

ВасілюБыкаву

на дзевятнаццатае чэрвеня

 

Бацькам тваім зямны наклон,

Што ўзгадавалі сына Беларусі!

Усім тваім крыўдзіцелям праклён.

Хто не з табой,

Той з д'яблам у хаўрусе.

Са дна вазёраў памяці званы

Звіняць, каб разбудзіць

Былую славу.

Бог выбавіу цябе з вагню вайны,

Каб ты штодня

Змагаўся за Дзяржаву.

Дзяржава беларуская ў вяках

Закратаваная балючым краццем.

Насіць 6ы

Кожны сказ твой на руках,

А мы цябе, як скарб,

Бяздумна трацім.

Хай ходзіць на шалёнай галаве

Лапцюжнік,

Што дарос* да чаравікаў.

Есць беларусы!

Беларусь жыве,

Пакуль жыве

У кожным сэрцы Быкаў.

 

Рыгор Барадулін

 

* Тут я сказаў бы “Што ўлез у чаравікі”, бо да іх ён так і не дарос

ды й не дарасце ніколі. (J.K.)

 

 

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода