Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

Імя гэтага сусветна вядомага чалавека да апошняга часу амаль што не гучала на Беларусі, дзе ён нарадзіўся і вырос. І сёння тут яшчэ мала хто ведае нават імя гэтага цудоўнага пісьменніка (не кажучы ўжо пра ягоныя творы), які ў свой час хутка зразумеў, што ўяўляе з сябе новая бальшавісцкая ўлада і пачаў актыўную барацьбу супраць яе. Стоп!

- Чаму? - запытаецеся вы. Ды проста таму, што няхай пра тое кажуць людзі больш дасведчаныя, а яшче лепш ён сам: дакладна, сціпла ды з уласцівым яму гумарам. Таму, калі вам гэта цікава, далей чытайце аб Сяргеі Пясэцкім, ды самога Сяргея Пясэцкага - усё па-беларуску... Стоп! Стоп!

Біяграфія

Сяргей Пясэцкі — неардынарны творца і разам з тым чалавек з надзвычай складаным жыццёвым лёсам. Пісьменнік нарадзіўся 1 красавіка 1901 г. у Ляхавічах як пазашлюбнае дзіця беларускага шляхціца Міхала Пясэцкага, паштовага чыноўніка, і ягонай служанкі Клаўдзіі Кукаловіч. Неўзабаве пасля нараджэння сына Міхал расстаўся з Клаўдзіяй і выхоўваў хлопчыка самастойна, а калі таму споўнілася 11 год, усынавіў яго і даў сваё прозвішча.

Дзяцінства Сяргея прайшло ў самотным сузіранні прыроды і чытанні кніжак, пераважна рускай класікі: Купрына, Чэхава, Дастаеўскага, Загоскіна. Маючы свабодалюбны і ўпарты характар, хлопец змалку, як мог, змагаўся з несправядлівасцю. Сёмы клас расійскай гімназіі (Міхал Пясэцкі з сям’ёй з пачаткам І-й сусветнай вайны эвакуіруецца ва Уладзімір) для яго скончыўся трагічна: паспрабаваўшы пераканаць гімназійнага інспектара ў сваёй рацыі з дапамогай рэвальвера, Сяргей апынуўся ў турме. Аднак спрытны юнак неўзабаве ўцякае з турмы і акунаецца ў тагачасны вір рэвалюцыйных падзей. Жудаснасць бальшавіцкага тэрору настолькі яго ўразіла, што ў Мінск у 1918 годзе ён прыязджае свядомым антыкамуністам. Да 1921 года Пясэцкі ваюе з бальшавікамі спачатку ў шэрагах беларускай партызанкі (атрады "Зялёнага Дуба"), пасля ў польскіх вайсковых фармаваннях, а затым пераязджае ў Ракаў, мястэчка каля Мінска, што ў выніку Рыжскай мірнай дамовы становіцца польскім памежным пунктам і фактычна сталіцай кантрабандыстаў. На працягу пяці гадоў Пясэцкі займаецца кантрабандай, адначасова выконваючы на тэрыторыі Беларусі функцыі агента польскай ваеннай разведкі.

Пяты этап

Яблычак

Каханак

Пагляжу я ў вакно...

Вялікай Мядзведзіцы

Запіскі

Ніхто не прынясе

афіцэра Чырвонай Арміі

нам збаўлення...

(з 17 верасня 1939 г.)

Будынак былой вязніцы на Святым Крыжы

(стан канца 80-х гадоў)

Для Багоў ночы роўныя

Сем таблетак Люцыпара

У 1927 годзе польскі суд асуджае Пясэцкага за рабаўніцтва на 15 гадоў турмы. Менавіта там, на сёмым годзе зняволення, у вязня прачынаецца літаратурны дар. Першы раман "Пяты этап”, напісаны ў 1934 годзе, канфіскавала турэмная цэнзура. Толькі раману "Каханак Вялікай Мядзведзіцы", прысвечанаму "кантрабандысцкаму" перыяду жыцця Сяргея Пясэцкага, пашчасціла ў 1937 годзе выйсці за турэмныя сцены і быць апублікаваным. Дзякуючы гэтаму твору хворы на сухоты аўтар не толькі атрымаў сусветную славу і вядомасць (за два перадваенныя гады раман быў перакладзены і выдадзены на 11 моваў свету), але і быў датэрмінова вызвалены з турмы.

Адам і Эва

Жыццё

абяззброенага чалавека

Чалавек ператвораны ў воўка

(з цыклу Вавілонская вежа

Аўтаданос

частка 1-я)

Кватэра на гарышчы. Хіл Стрыт 11 у Гастынгс (Англія)

Падчас вайны Пясэцкі ўдзельнічае у фармаваннях Арміі Краёвай на Віленшчыне, а ў 1946 годзе эмігруе на Захад, спачатку ў Італію, потым у Вялікабрытанію. Растанне з сям’ёю, што засталася ў Польшчы, жыццёвыя цяжкасці эмігранта не зламалі пісьменніка, загартавалі ягоную волю і літаратурны талент. Пясэцкі пісаў аж да самай сваёй смерці ў 1964 годзе (пахаваны ў Гастынгсе, Вялікабрытанія). Ягонаму пяру належаць 12 раманаў, а таксама навэлы, кінасцэнарыі, публіцыстычныя артыкулы. Па творах пісьменніка здымаліся мастацкія фільмы і тэлевізійныя серыялы.

Пятро Рагойша

Для гонару арганізацыі

Заняпад

(з цыклу Вавілонская вежа

Вавілонскай вежы

частка 2-я)

і іншыя апавяданні

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Камунікат Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі Радыё Свабода