Сядзіба Патоцкіх у г.п.Рось. Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць. Сядзібны дом пабудаваны на пачатку ХІХ ст. у стылі класіцызму. Драўляны аднапавярховы будынак з калонным портыкам у двухпавярховай сярэдняй частцы, крыты ламаным дахам; па абодва бакі аднапавярховыя афіцыны. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1861-1877 гг.

092

    Палац Сапегаў у г.п. Ружаны. Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць. Рэзідэнцыя князёў Сапегаў. Пабудаваны ў 1784-1786 гг. у пераходным ад барока да класіцызму стылі архітэктарам    Я.С. Бекерам на аснове мураў папярэдняга палаца пачатку XVII ст. Малюнак не адпавядае рэальнаму стану комплексу, які пададзены мастаком абагульнена, пад уплывам рамантычнага жывапісу ХІХ ст. Зруйнаваны пад час Другой сусветнай вайны.

Літаграфія з малюнка 1863 г.

093

    Палац Агінскіх у в. Ручыца. Вілейскі раён, Мінская вобласць. Пабудаваны ў маёнтку Ганута ў 1765 г. у стылі ракако паводле праекта архітэктара Т. Жаброўскага (магчыма, А. Гену, Я. Фантаны ці Русселя) трокскім ваяводам       Т. Агінскім. У глыбіні малюнка палац, з левага боку "турэцкі" павільён, з правага - афіцына. Палац не захаваўся.

Малюнак 1875-1877 гг.

094

    Палац Вайніловічаў у в. Савічы. Капыльскі раён, Мінская вобласць. Мураваны палац пабудаваны ў 1826 г. у стылі класіцызму. Двухпавярховы будынак пад вальмавым дахам з рызалітам. Першы паверх рызаліту меў выгляд галерэі, другі вырашаны як лоджыя з трыма арачнымі проймамі і трохвугольным франтонам. Палац не захаваўся.

Малюнак 1864-1876 гг.

095

    Касцёл у в. Сар'я. Верхнядзвінскі раён, Мінская вобласць. Пабудаваны ў стылі рэтраготыкі ў 1852-1857 гг. паводле праекта архітэктара        Г. Шахта ўладальнікам маёнтка дрысенскім маршалкам І. Лапацінскім як родавая пахавальня. У 1865 г. канфіскаваны "па прычыне прыгожасці". Вызначаецца інтэрпрэтацыяй сярэдневечнай архітэктуры, так званай "палымянай готыкі". Касцёл захаваўся.

Літаграфія канца ХІХ ст.

096

    Палац Незабытоўскіх у в. Сваротва. Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Мураваны палац пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. у стылі ампір. Двухпавярховы будынак пад вальмавым дахам з бельведэрам. Муры першага паверха былі аздоблены рустам. З правага боку двухпавярховы флігель-аранарэя ў стылі ампір. Палац не захаваўся.

Малюнак 1876 г.

097

    Краявід мястэчка. г.п. Свіслач, Гродзенская вобласць. Агульны выгляд Гімназічнай плошчы. На першым плане фарны касцёл, заснаваны ў 1666 г., у 2-й палове XVIII ст. пабудаваны драўляны храм у стылі барока (не захаваўся). Перад храмам гадзіннікавая вежа (не захавалася). На другім плане будынак гімназіі, узведзены ў 1806 г. архітэктарам М. Шульцам (захаваўся), якую ў 1823 г. скончыў Н. Орда.

Літаграфія з малюнка 1868 г.

098

    Вуліца Брэсцкая. г.п. Свіслач, Гродзенская вобласць. Агульны выгляд вуліцы з рэгулярнай сядзібнай драўлянай забудоавй. У глыбіні дзве мураваныя брамы, паміж якімі капліца св. Анёлаў-ахоўнікаў - парадны ўезд у мястэчка з боку Брэста. Буйнейшая вуліца мястэчка адыходзіла ад Рынкавай плошчы, трасіравана і забудавана пры графе В. Тышкевічы ў канцы XVIII ст. Забудова і капліца-брама не захаваліся.

Малюнак 1868 г.

099

    Сядзіба Чацвярцінскіх у г.п. Скідаль. Гродзенская вобласць. Класічны дом 1-й паловы ХІХ ст., які належаў стацкім саветнікам князям Канстанціну і Густаву Чацвярцінскім. Аднапавярховы П-абразны ў плане будынак пад вальмавым дахам з чатырохслуповым порцікам па цэнтры і бакавымі крыламі. Захаваўся пейзажны парк з капліцай-пахавальняй.

Малюнак 1861-1877 гг.

100

    Сдзіба Нямцэвічаў у в. Скокі. Брэсцкі раён. Сядзібны комплекс уключаў палац і парк. Палац з бакавымі флігелямі (афіцына і стайня) і плотам з брамай пабудаваны каля 1770 г. у стылі барока на месцы папярэдняга драўлянага дома бацькоў пісьменніка Ю.У. Нямцэвіча. Сядзібны комплекс захаваўся без флігеляў.

Літаграфія з малюнка 1861-1877 гг.

101

    Траецкі манастыр у г. Слуцку. Мінская вобласць. Закладзены пры князёўне Сафіі Алелькаўне Слуцкай, жонцы Януша Радзівіла, існаваў у XVIII - пачатку ХІХ ст. у прадмесці Трайчаны. На першым плане двухвежавая царква, пабудаваная ў 1655-1660 гг. у стылі барока. У сярэдзіне XVIII ст. разбурана; адбудавана ў 1786-1789 гг. На другім плане двухпавярховы манастырскі корпус у стылі ампір. Зруйнаваны ў 1930-я г.

Літаграфія з малюнка 1864-1876 гг.

102

    Касцёл і місіянерскі кляштар  у г.п. Смілавічы. Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць. Кляштар заснаваны ў 1767 г., касцёл пабудаваны ў 1791 г. на сродкі М. Агінскай і  М.К. Агінскага ў стылі барока, у 1867 г. перароблены на Траецкую царкву. Двухвежавая трохнефавая базіліка. З правага боку П-абразны ў плане двухпавярховы з бакавымі трохпавярховымі рызалітамі кляштарны будынак у стылі барока. Комплекс не захаваўся.

Малюнак 1864-1876 гг.

103

    Сдзіба Кандратовічаў у в. Смольгава. Любанскі раён, Мінская вобласць. Сядзіба пабудавана на пачатку ХІХ ст. пад уплывам стылю класіцызму: драўляны аднапавярховы дам з каклонным ганкам, з левага боку гаспадарчыя пабудовы. Месца нарадження паэта Людзвіка Кандратовіча, вядомага пад псеўданімам Уладзіслава Сыракомлі. Сядзібны комплекс не захаваўся.

Літаграфія з малюнка 1864-1876 гг.

104

    Палац Рдултоўкіх-Харцінгаў у в. Сноў. Нясвіжскі раён, Мінская вобласць. Палац пабудаваны ў 1827 г. па праекту архітэктара    Б. Тычэцкага ў стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак з двухпавярховай сярэдняй часткай і высокім чатырохкалонным порцікам. Па абодва бакі павільёны, аб'яднаныя з галоўным корпусам галерэямі-каланадамі. Палац захаваўся.

Малюнак 1864-1876 гг.

105

    Сдзіба Любецкіх у в. Станіславова (зараз вул. Ціміразева). г. Гродна. Палац пабудаваны ў 1760-1770 гг. у стылі барока паводле праекта італьянскага архітэктара Дж. Сака. Аднапавярховы мураваны будынак з двухпавярховым цэнтральным рызалітам; па абодва бакі флігелі. Сядзіба захавалася.

Малюнак 1861-1877 гг.

106

    Сдзіба Андрэйкавічаў у в. Старынкі. Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць. Драўляны аднапавярховы дом з чатырохкалонным порцікам, пабудаваны на пачатку ХІХ ст. у стылі класіцызму. З левага боку аднапавярховая афіцына з калонным ганкам. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1861-1877 гг.

107

    Сдзіба у в. Старыя Пескі. Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Дом пабудаваны на мяжы XVIII-XIX ст. у стылі класіцызму ў маёнтку графаў Пуслоўскіх. Аднапавярховы будынак з чатырохкалонным ганкам; з правага боку фрагмент двухпавярховай афіцыны з купалам і дабудаванай аранжарэяй ("павільён руж"), з левага боку - вятрак. Вакол пейзажны парк, які захаваўся.

Літаграфія з малюнка 1861-1877 гг.

108

    Сдзіба Корсакаў у в. Страла. Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць. Дом пабудаваны ў канцы XVIII ст. для каралеўскага камергера Яна Корсака і ягонай жонкі Караліны з Аскеркаў. Аднапавярховы будынак з калонным ганкам; з правага боку аднапавярховы драўляны флігель. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1871 г.

109

    Сдзіба Туганоўскіх у в. Туганавічы (цяпер         в. Карчова). Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Аднапавярховы сядзібны дом з мансардай і тэрасай на чатырох калонах, пабудаваны ў 1-й палове XIХ ст.; з правага боку аднапавярховы флігель з мураваным ганкам. Тут некалі жыў Адам Міцкевіч, дзе пісаў для Марылі. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1876 г.

110

    Сдзіба Туганоўскіх у в. Туганавічы (цяпер         в. Карчова). Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Выгляд з боку пад'язной дарогі. На першым плане сядзібны дом, на другім - узнятая на пагорак драўляная капліца-пахавальня з чатырохкалонным порцікам. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1876 г.

111

    Сдзіба Туганоўскіх у в. Туганавічы (цяпер         в. Карчова). Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Выгляд гранёнай альтанкі на пагорку сярод пейзажнага парку, на другім плане флігель. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1876 г.

112

    Выгляд г. Турава. Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць. Панарама горада ў       1860-я гг. з боку р. Прыпяць. У сілуэце пануюць архітэктурныя дамінанты драўляных церкваў Праабражэнскай (1800 г. - не захавалася) і Ільінскай (1851 г. - захавалася ў перабудаваным выглядзе), пастаўленых на Замкавай гары на месцы мураванага храма ХІІ ст.. Злева манументальны драўляны будынак, верагодна, архіерэйскі палац.

Малюнак 1868 г.

113

    Палац Сенажацкіх у в. Турск. Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць. Палац пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак на падвальным паўпаверсе, з калонным порцікам у двухпавярховай сярэдняй частцы, калоннымі падсеннямі на бакавых крылах. Палац не захаваўся.

Малюнак 1877 г.

114

    Сядзіба Манюшкаў у в. Убел. Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць. Пабудавана сядзіба на прыкацы XVIII ст. Па цэнтры драўляны дом пад ламаным дахам з чатырохслуповым мансардавым ганкам; з левага боку - драўляны свіран, у глыбіні капліца ў атачэнні пейзажнага парку. Парадны партэр акаймаваны драўляным плотам. Тут у 1819 г. нарадзіўся Станіслаў Манюшка. Сядзіба не захавалася.

Малюнак.

115

    Сядзіба Манюшкаў у в. Убел. Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць. Пабудавана сядзіба на прыкацы XVIII ст. Па цэнтры драўляны дом пад ламаным дахам з чатырохслуповым мансардавым ганкам. Тут у 1819 г. нарадзіўся Станіслаў Манюшка. Сядзіба не захавалася.

Літаграфія з малюнка.

116

    Палац Сенажацкіх у в. Хальч. Веткаўскі раён, Гомельская вобласць. Палац пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. у стылі класіцызму. Двухпавярховы мураваны будынак з тэрасай і балконам у цэнтральным рызаліце, завершаны ступенчатым атыкам. Вакол пейзажны парк. Палац захаваўся.

Малюнак 1877 г.

117

    в. Чырвоная Рэчка. Гродзенская вобласць. На першым плане вясковая забудова на высокім пагорку ля р. Чырвоная Рэчка. З левага боку ў глыбіні двухвежавы касцёл з купалам і адасобленай званіцай.

Малюнак 1861-1877 гг.

118

    Сядзіба Нарбутаў у в. Шаўры. Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць. Пабудавана сядзіба ў 2-й палове XVIII ст. Аднапавярховы драўляны дом пад вальмавым дахам, з правага боку флігель, з левага - гаспадарчы двор, абнесены драўляным плотам. Тут нарадзіліся гісторык і архіёлаг Т. Нарбут (1784-1864 гг.) і адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. Л.Т. Нарбут (1832-1863 гг.). Сядзіба не захавалася.

Літаграфія канца ХІХ ст.

119

    Сядзіба ў в. Юзафполь. Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць. Дом пабудаваны ў першай палове XIХ ст. у стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак пад вальмавым дахам, з ганкам у форме калоннага порціка. З правага боку фрагмент флігеля пад саламянай страхой і драўляны свіран. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1863 г.

120

    Палац Шчытаў у в. Юстыянава. Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць. Палац пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. паводле праекта архітэктара К. Спамналі ў стылі класіцызму. Двухпавярховы будынак з тэрасай, абапёртай на калонах пры сярэднім рызаліце. З правага боку капліца, з левага - купал вежы касцёла Прасвятой Тройцы. Палац не захаваўся.

Малюнак 1875-1876 гг.

121

    Свята-Духаўскі касцёл у в. Язвіны. Драгічанскі раён, Брэсцкая вобласць. Барочны мураваны храм пабудаваны ў 1750 г. Аднанефавы з паўкруглай апсідай, з двухсхільным гонтавым дахам і чатырохгранным барабанам з цыбулепадобным купалам па цэнтры (зроблены пры перабудове храма на праваслаўную царкву). Фасад завершаны ўвагнута-выпуклым франтонам, муры крапаваны пілястрамі, расчлянёны аркавымі вокнамі. Касцёл захаваўся.

Малюнак 1861 г.

122

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода