Палац Тышкевічаў у г. Лагойску. Мінская вобласць. Выгляд гадоўнага фасада палаца з магутным шастікалонным портыкам. Пастаўлены на месцы старажытнага замка Чартарыйскіх, разбуранага шведамі ў 1706 г. Палац належаў вядомым археолагам і гісторыкам краю графам Канстанціну і Еўстахію Тышкевічам, пры якіх маёнтак стаў культурным асяродкам краю. Захаваліся руіны палаца, замкавыя абарончыя валы і парк.

Літаграфія з малюнка.

061

    Замак у г. Ліда. Гродзенская вобласць. Магутная мураваная фартэцыя з верхняй баявой галерэяй і вуглавой вежай. На другім плане бачны Крыжаўздвіжанскі касцёл 1770 г. Замак пабудаваны ў 1330-я г. у раманска-гатычным стылі па тыпу крыжацкіх замкаў-кастэляў. Уваходзіў у лінію крапасных умацаванняў Наваградак - Крэва - Мядзінінкай - Тракай. Касцёл захаваўся, замак адноўлены.

Літаграфія з малюнка.

062

    Надмагілле Францішка Карпінскага ў в. Лыскава. Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць. Фрагмент кастэльных могілак з надмагіллем польскага паэта-сентыменталіста і драматурга Ф. Карпінскага  ў выглядзе нізкага доміка пад двухсхільным дахам. Надмагілле не захавалася.

Малюнак 1877 г.

063

    г. Магілёў. Агульны выгляд з боку р. Днепр. З левага боку двухвежавы бернардзінскі касцёл, побач двухпавярховы будынак кляштара, у гыбіні царква, з правага боку на другім беразе ракі аднанефавы касцёл з вежай і дзве аднакупальныя царквы; на першым плане драўляны мост.

Малюнак 1877 г.

064

    Сядзіба ў в. Магільна (цяпер в. Нёман). Уздзенскі раён, Мінская вобласць. Аднапавярховы дом з ганкам, з правага боку аднапавярховая пабудова. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1863 г.

065

    Палац Цеханавецкіх у в. Масальшчына. Малілёўская вобласць. Агульны выгляд з боку ракі з млынам. Палац пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак з двума двухпавярховымі рызалітамі і калонным порцікам. Палац не захаваўся.

Малюнак 1877 г.

066

    Палац Біспінгаў у в. Масаляны. Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць. Аднапавярховы будынак з бакавымі крыламі, аформленымі карынфскай каланадай. Цантральная частка вылучана паўкруглым калонным порцікам, які заканчваўся бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Пабудаваны паводле праекта архітэктара А. Градэцкага ў стылі позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўнай готыкі.

Малюнак 1861-1877 г.

067

    Касцёл і кляштар езуітаў. г. Мінск. Ансамбль знаходзіўся на плошчы Высокага рынку (зараз плошча Свабоды). Цэнтральнае месца займае двухвежавы базілікальны касцёл . Пабудаваны ў 1700-1747 гг. у стылі барока. злева двухпавярховы будынак езуіцкай школы з правага боку калегіум з трох'яруснай чатырохграннай гадзіннікавай вежай на цэнтры фасада. Касцёл захаваўся і адноўлены.

Малюнак 1864-1876 гг.

068

    Замак у г.п. Мір. Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Пабудаваны ў канцы XV ст. у гатычна-рэнесансным стылі родам Ільінічаў. З 1508 г. належыў Радзівілам, у 2-й палове ХІХ ст. - Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім. Замак адноўлены.

Літаграфія з малюнка 1864-1876 гг.

069

    Палац Скірмунтаў у в. Моладова. Драгічанскі раён, Брэсцкая вобласць. Аднапавярховы на высокім падмурку мураваны палац з гранёным рызалітам, галерэйкай па цэнтры і чатырохкалоннымі порцікамі. Пабудаваны ў 1798 г. у стылі класіцызму паводле праекта архітэктара Ван-Гроса. Палац не захаваўся.

Малюнак 1864 г.

070

    Палац Скірмунтаў у в. Моладова. Драгічанскі раён, Брэсцкая вобласць. Аднапавярховы на высокім падмурку мураваны палац з гранёным рызалітам, галерэйкай па цэнтры і чатырохкалоннымі порцікамі. Пабудаваны ў 1798 г. у стылі класіцызму паводле праекта архітэктара Ван-Гроса. Палац не захаваўся.

Літаграфія з малюнка 1864 г.

071

    Палац Ваўкавіцкіх у в. Муравана. Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць. Пабудаваны ў 2-й палове ХІХ ст. у стылі ампір. Двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны палац пад двухсхільным гонтавым дахам са слыхавымі вокнамі На другім паверсе тэраса са сходамі з яе. Палац захаваўся.

Малюнак 1868 г.

072

    Руіны замка і фарны касцёл у г. Наваградке. Гродзенская вобласць. Руіны вежаў і мураў на старажытным замчышчы, з правага боку фарны касцёл пабудаваны ў 1-й палове XVІІІ ст. у стылі барока, у якім, паводле гістарычных звестак, Міндоўг прыняў хрышчэнне і быў каранаваны на караля ў    1252 г., у 1422 г. тут узяў шлюб Ул. Ягайла з Сафіяй, князёўнай кіеўскай.

Літаграфія з малюнка 1876 гг.

073

   Сядзіба Міцкевічаў у г. Навградке. Гродзенская вобласць. Мураваны дом пабудаваны на месцы спаленага драўлянага пасля 1807 г. у стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак з ганкам-вестыбюлем; з левага боку мурваная афіцына. Сядзіба захавалася.

Малюнак 1876 г.

074

   Сядзіба ў в. Навашына. Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Тыповая дробнапамесная сядзіба 2-й паловы XVIII ст. з рысамі стыля барока. Драўляны атынкаваны дом П-падобны ў плане, аднапавярховы пад мансардавым дахам, з калонным падценнем. На другім плане флігель. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1863 г.

075

   Сядзіба Савіцкіх ў в. Нізоўцы. Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць. Дом, што належаў інжынеру-палкоўніку Міхаілу Савіцкаму, пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі класіцызму. Двухпавярховы будынак пад вальмавым дахам. З правага боку царква-пахавальня з чатырохгранным двух'ярусным барабанам, двума прытворамі і адасоблена пастаўленай званіцай. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1877 г.

076

   Замак Радзівілаў ў г. Нясвіжы. Мінская вобласць. Замак закладзены князем М.К. Радзівілам (Сіроткам) у 1583 г. З левага боку бернардзінскі кляштар стылю барока заснаваны ў 1598 г. і езуіцкі калегіум (1596-1599 гг.) - шэдэўр архітэктуры ранняга барока італьянскага архітэктара Я.М. Бернардоні. Замак захаваўся.

Літагафія з малюнка 1876 г.

077

   Палац Раецкіх у в. Обрын. Наваградскі раён, Гродзенская вобласць. Палац пабудаваны ў  1837 г. пры палкоўніку войска французскага Канстанціне Дуніне-Раецкам у стылі позняга класіцызму. З правага боку трохпавярховы флігель, з левага, верагодна, капліца. Існуюць руіны палаца. 

Малюнак 1876 г.

078

   Палац Радзівілаў у в. Паланэчка. Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Палац пабудаваны ў стылі ампір на пачатку ХІХ ст. Цэнтральны двухпавярховы корпус з ашклёнымі галерэямі злучаны з бакавымі аднапавярховымі флігелямі. Центральны рызаліт крапаваны пілястрамі-гермамі, у франтоне фамільны герб. Палац захаваўся.

Малюнак 1876 г.

079

   Прамысловы комплекс у былым фальвару Парэчча. (зараз в. Парэчча). Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Фабрычны комплекс заснаваны А.С. Скірмунтам у 1836 г. уключае трохпавярховыя будынкі суконнай фабрыкі (1837 г.), цукровага (1860 г.) і крухмальнага заводаў з трубой (1866 г.), бровар (1905 г.). Захаваўся будынак крухмальнага завода і парк.

Літаграфія з малюнка 1864-1878 гг.

080

   Базыльянскі кляштар у прадмесці Лешча.      г. Пінск, Брэсцкая вобласць. Найстаражытнейшы на Беларусі праваслаўны манастыр, вядомы з 1262 г., у якім хаваўся Войшалак - сын Вялікага князя літоўскага Міндоўга, праследуемы сваім дзядзькам Трайдантам; з XVII ст. уніяцкі. Па центры драўляная Успенская царква, пабудаваная ў стылі барока ў 1746 г. Кляштар не захаваўся. 

Літаграфія з малюнка 1868 г.

081

   Руіны замка ў прадмесці Каралін. г. Пінск, Брэсцкая вобласць. Замак узведзены на беразе р. Піна ў канцы XVI ст. у традыцыях новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы. У 2-й палове XVII ст. ім валодаў маршалак Вялікага княства Літоўскага Ян Дольскі, потым князь Вішнявецкі. У ліпені 1660 г. у час аблогі разбураны рускімі войскамі, у 1704 - войскамі шведскага караля Карла ХІІ. Знік у пачатку ХІХ ст. у працэсе пашырэння забудовы Пінска.

Літаграфія з малюнка 1868 г.

082

   Сафійскі сабор і базыліянскі кляштар.            г. Полацк, Віцебская вобласць. Сафійскі сабор пабудаваны ў 1738-1750 гг. у стылі ракако архітэктарам І.К. Глаўбіцам на рэштках старажытнага храма 1044(50)-1066(60) гг. Сабор існуе, кляштар не захаваўся.

Літаграфія з малюнка 1875-1876 гг.

083

   Касцёл і кляштар езуітаў. г. Полацк, Віцебская вобласць. Барочны касцёл                 св. Стэфана пабудаваны ў 1738 г. італьянскімі дойлідамі і адноўлены пасля пажару 1871 г. - трохнефавая крыжова-купальная базіліка з двухвежавым фасадам. На другім плане будынкі калегіума (з 1812 г. езуіцкай акадэміі). Захаваліся кляштарныя будынкі.

Малюнак 1875-1876 г.

084

   Сядзіба Швыкоўскіх у г. Пружаны. Брэсцкая вобласць. Мураваны дом уяўляе складаную асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю з рызалітамі, чатырохграннай вежай, тэрасамі і аранжарэяй. Пабудаваны ў 1854-1875 гг. паводле праекта архітэктара Ф.М. Ланці ў стылі неарэнісансу. Сядзіба захавалася.

Малюнак 1861-1877 гг.

085

   Палац у в. Прылукі. Мінскі раён. Двухпавярховы палац у стылі рэтраготыкі, фланкіраваны чатырма гранёнымі вежачкамі з крэмальерамі, з рызалітамі са стрэльчатымі аркадамі і вонкавымі сходамі; з правага боку вежа з галерэяй і стрэльчатымі праёмамі, пастаўленая на высокую тэрасу. Пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. вядомым аграномам О.Горватам, з 1872 г. належыў Г.Э. Чапскаму. Палац захаваўся.

Малюнак 1876 г.

086

   Сядзіба  у в. Пянюга. Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць. Драўляны атынкаваны сядзібны дом пабудаваны на мяжы XVIII-XIX ст. пад уплывам стылю барока. Аднапавярховы будынак пад гонтавым ламаным вальмавым дахам са слуповым ганкам па цэнтры франтальнага фасада.          З левага боку флігель. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1861 г.

087

   Сядзібны парк  у в. Пянюга. Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць. Выгляд пейзажнага парку з сажалкай і плотам на першым плане і аднапавярховага свірна пад двухсхільным гонтавым дахам ды падсеннем. З правага боку капліца са слуповым порцікам, з левага - фрагмент сядзібнага дома. Парк не захаваўся.

Малюнак 1861 г.

088

   Сядзіба  Дзяконьскіх у в. Пятровічы. Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Драўляны сядзібны дом пабудаваны ў 1830-я г. у стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак з цэнтральнай мансардай і калонным ганкам.     З левага боку аднапавярховы флігель пад вальмавым дахам і драўляны свіран пад паўвальмавым дахам. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1870 г.

089

   Сядзіба  Дзяконьскіх у в. Пятровічы. Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Драўляны сядзібны дом пабудаваны ў 1830-я г. у стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак з цэнтральнай мансардай і калонным ганкам.     З левага боку аднапавярховы флігель пад вальмавым дахам і драўляны свіран пад паўвальмавым дахам. Сядзіба не захавалася.

Малюнак 1870 г.

090

   Петра-Паўлаўскі касцёл у в. Ражанка. Шчучанскі раён, Гродзенская вобласць. Мураваны храм з асіметрычна прыбудаванай вежай-званіцай, крыламі трансепта, пяціграннай апсідай. На першым плане чатырохслуповая званічка, злева - плябанія. Пабудаваны касцёл у 1674 г., перабудаваны ў 1924-1925 гг. у нэагатычным стылі. Касцёл дзейнічае.

Малюнак 1861-1877 гг.

091

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода