![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Руіны замка Гаштольдаў (разбураны ў 1720 г.), касцёл св. Мікалая (1529 г.) і палац Мілеўскіх у в. Геранёны. Іўеўскі раён, Гродзенсая вобласць. Замак і маёнтак належаць да артылерыі нарадовай пад камандаваннем Ю.Х. Сапегі. Літаграфія з малюнка 1875-1877 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
031 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
Палац у в. Геранімава. Гродзенская вобласць. Пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст., калі маёнтак каля 1720 г. набыў Геранім Казімір Дьяконьскі - удзельнік напалеонаўскага паходу. Уяўляў сабой арыгінальны твор позняга, нават авангарднага класіцызму. Цэнтральную частку палаца вылучаў незвычайна далёка вынесены чатырохкалонны порцік з цыліндрычным скляпеннем. Палац спалены ў 1943 г. Літаграфія з малюнка 1868 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
032 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
Касцёл св. Міхала ў в. Гнезна. Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць. Мураваны храм пабудаваны ў гатычным стылі з элементамі рэнесансу ў 1524 (1527) г. Аднанефавы аб'ём з трохграннай алтарнай апсідай. Да фасада далучана чатырохгранная двух'ярусная вежа-званіца. Касцёл захаваўся. Малюнак 1877 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
033 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Палац Паскевічаў. г. Гомель. Пабудаваны ў 1777-1805 гг. у стылі класіцызму генерал-фельдмаршалам П.А. Румянцавым, а потым князем І.Ф. Паскевічам (архітэктары Я.М. Аляксееў, К.І. Бланк, Дж. Кларк і А. Ідзкоўскі). Палац захаваўся. Літаграфія з малюнка 1875-1877 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
034 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Новы замак. г. Гродна. Пабудаваны ў 1734-1751 гг. паводле праекта нямецкага архітэктара К.Ф.Пёпельмана з удзелам І.Х. Яўха, І.Ф. Кнобеля і Дж. Саха ў барочна-ракайльным стылі як рэзіденцыя польскага караля Станіслава Панятоўскага. У 1944 г. замак значна парушаны. Адноўлены ў 1952 г. Літаграфія з акварэлі 1861-1869 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
035 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Барыса-Глебская (Каложская) царква - памнік старажытнага дойлідства 2-й паловы ХІІ ст.. г. Гродна. З левага боку драўляная чатырохгранная званіца, далей вежа касцёла бернардзінцаў. Царква часткова разбурана ў 1853 г. у выніку апоўзня высокага берага р. Нёман. Знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі, дзейнічае. Літаграфія з малюнка 1869 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
036 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Дом Макавельскай. г. Гродна. Аднапавярховы, пад паўвальмавым дахам дом з чатырохкалонным атыкавым ганкам з боку падвор'я; з правага боку ўязная брама, з левага - драўляны флігель. Дом пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. з элементамі стылю ампір па тыпу правінцыяльнай панскай сядзібы. Не захаваўся. Малюнак 1867 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
037 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||
|
Дамініканская вуліца з гатэлем Ромера. г. Гродна. Выгляд вулічнай жылой забудовы з выявай гатэля эклектычнай архітэктуры сярэдзіны ХІХ ст.: працяглы ўздоўж вуліцы (зараз Савецкай) трохпавярховы будынак з трыма рызалітамі завершанымі атыкамі з вазамі і балконамі на другім паверсе. Гатэль не захаваўся. Малюнак 1867 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
038 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Езуіцкі кляштар і касцёл св. Францыска. г. Гродна. Выгляд манументальнага двухвежавага трохнефавага крыжова-купальнага храма з боку рынкавай плошчы. З левага боку будынак аптэкі, з правага - былы палац Баторыя. Мураваны храм пабудаваны ў 1678 г. у стылі барока па фундацыіСамуэля і Канстанцыі Лозаў. Захаваўся амаль у нязменным выглядзе. Літаграфія з малюнка 1861-1869 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
039 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Сядзіба Рэйтанаў у в. Грушаўка. Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Дом пабудаваны ў канцы ХVIII ст. у стылі класіцызму - аднапавярховы з калонным порцікам, з левага боку аднапавярховы флігель. Не захаваўся, на яго месцы пабудаваны драўляны дом у стылі мадэрн. Малюнак 1864-1876 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
040 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Палац Жукоўскіх у в. Дашкаўка. Магілёўскі раён. Пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі класіцызму. Трох павярховы палац з лоджыямі з паркавага фасаду. На першым плане двухпавярховы драўляны будынак і млын. Палац не захаваўся. Малюнак 1877 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
041 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Палац Шлізняў у в. Дзевяткавічы. Слонімскі раён. Гродзенская вобласць. Палац трохпавярховы асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі з прамавугольнай у плане высотнай часткай і чатырохграннымі вуглавымі вежамі, якія завершаны крэмаліерамі. З левага боку далучана аранжарэя. Пабудаваны ў сяредзіне ХІХ ст. у стылі рэтраготыкі. Палац не захаваўся. Малюнак 1861-1877 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
042 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Кальвінскі збор у г. Дзяржынск (былое Койданава). Мінская вобласць. Агульны выгляд з боку р. Няцеча. Мураваны храм з пяціграннай алтарнай апсідай і чатырох'яруснай вежай-званіцай пабудаваны ў 1613 г. у стылі готыкі Кшыштафам Мікалаем Радзівілам. Терыторыя была ўмацавана мурамі з дзевяццю круглымі двух'яруснымі абарончымі вежамі. Збор не захаваўся. Малюнак 1876 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
043 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Касцёл і кляштар дамініканцаў у в. Дзярэчын. Зельвенскі раён, гродзенская вобласць.Пабудаваны касцёл у 1690 г. у стылі барока (згарэў у 1866 г.). Перад касцёлам знаходзілася высокая вежа-званіца, у глыбіні фрагмент кляштарнага корпуса; акружаны пейзажным паркам і агароджай з брамай. Касцёл не захаваўся. Малюнак 1877 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
044 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Палац Солтанаў у г.п. Дзятлава. Гродзенская вобласць. Пабудаваны ў 1751 г. у барочна-ракайльным стылі князем Мікалаем Радзівілам на беразе р. Дзятлаўка, на месцы замка Астрожскіх пачатку XVI ст. З канца XVIII ст. належаў Солтанам, у якіх канфіскаваны царскімі ўладамі ў казну за ўдзел у паўстанні 1831 г. Захаваўся ў змененым выглядзе. Гравюра з малюнка 1861-1877 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
045 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Сядзіба Кужанецкіх у в. Дубае. Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Аднапавярховы палац з бакавымі вежамі-алькежамі і двухпавярховай цэнтральнай часткай, аформленай чатырохкалонным порцікам з балконам. З правага боку капліца, з левага - флігель. Сядзібна-паркавы ансамбль створаны ў другой палове XVIII ст. у стылі барока. Захаваўся рэгулярны парк з капліцай. Літаграфія з малюнка. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
046 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||
|
Палац Ашторпаў у в. Дукора. Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Галоўны фасад двухпавярховага палаца з чатырохкалонным порцікам; да бакавога фасада далучана аранжарэя. Пабудаваны на мяжы XVIII- ХІХ ст. у стылі класіцызму ўладальнікам Францішкам (ці яго сынам Лявонам) Ашторпам. Палац не захаваўся. Малюнак 1876 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
047 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Палац Умястоўскіх у в. Жамыслаўль. Іўеўскі раён, гродзенская вобласць. Пабудаваны ў 1863-1877 гг. па аналогіі з каралеўскай рэзідэнцыяй XVIII ст. "Лазенкі" у Варшаве, верагодна, паводле праекта Л. Марконі. З левага боку класічная двухпавярховая афіцына 1828 г. з высокім калонным порцікам. Акружаны пейзажным паркам, які высаджаны французскім садоўнікам Джэймсам. Палац захаваўся. Малюнак 1875-1877 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
048 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Палац Умястоўскіх у в. Жамыслаўль. Іўеўскі раён, гродзенская вобласць. Пабудаваны ў 1863-1877 гг. па аналогіі з каралеўскай рэзідэнцыяй XVIII ст. "Лазенкі" у Варшаве, верагодна, паводле праекта Л. Марконі. З левага боку класічная двухпавярховая афіцына 1828 г. з высокім калонным порцікам. Акружаны пейзажным паркам, які высаджаны французскім садоўнікам Джэймсам. Палац захаваўся. Літаграфія з малюнка 1875-1877 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
049 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||
|
Краявід вёскі Жукаў Барок. Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць. Агульны выгляд з боку р. Нёман з драўлянай царквой Апекі Прасвятой Дзевы Марыі, панскай сядзібай з калонным ганкам. На першым плане, верагодна, старажытнае паселішча. Малюнак 1876 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
050 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Палац Булгакаў у в. Жылічы. Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць. Двухпавярховы будынак з шасцікалонным порцікам, да яго далучаны аднапавярховы флігель. Над комплексам узвышаецца дваравая купальная вежа. Пабудаваны ў 1825-1830-я гг. паводле праекта архітэктара К. Падчашынскага ў стылі класіцызму суддёй і ротмістрам рэчыцкім Ігнаціем Булгакам. Палац захаваўся. Малюнак 1864-1876 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
051 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Сядзіба Міцкевічаў на хутары Завоссе. Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Драўляны дом пад саламянай страхой і слуповым ганкам, свірнам з падценнем і іншымі гаспадарчымі пабудовамі, у традыцыях народнага дойлідства. На другім плане парк. Сядзіба адноўлена. Літаграфія з малюнка. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
052 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Сядзіба Ажэшкаў у в. Закозель. Драгічанскі раён, брэсцкая вобласць. Драўляны аднапавярховы дом з бакавымі крыламі, з калонным порцікам па цэнтры, які завершаны ступеньчатым атыкам. Пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі ампір. На другім плане пейзажны парк. Захавалася часткова. Малюнак 1863 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
053 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Парафіяльны касцёл св. Крыжа ў г. Іванава. Брэсцкая вобласць. Драўляны двухвежавы храм са шчытом па цэнтры і сігнатуркай у завяршэнні даху. З правага боку драўляная званіца. На першым плане чатырохгранная капліца св. Андрэя Баболі. Пабудаваны ў XVIII ст. у традыцыях народнага дойлідства. Не захаваўся. Літаграфія з малюнка 1861 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
054 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||
|
Сядзіба Астрамецкіх у в. Івашкавічы. Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць. Аднапавярховы дом з двухпавярховай цэнтральнай часткай, з левага боку аднапавярховая афіцына. Абодва будынкі накрыты ламанымі дахамі. Пабудаваны на мяжы XVIII-XIX ст. у пераходным ад барока да класіцызму стылі. Не захавалася. Малюнак 1863 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
055 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Троіцкі касцёл (былы арыянскі) у в. Ішкальдзь. Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Мураваны храм пад высокім двухсхільным дахам з цыбулепадобным купалком на гранёным барабане па цэнтры. Бакавыя фасады умацаваны вертыкальнымі, па вуглах ступеньчатымі контрфорсамі. Выцягнутая пяцігранная апсіда накрыта ніжэйшым шматсхільным дахам. Пабудаваны ў 1472 г. у гатычным стылі Мікалаем Неміровічам. Касцёл захаваўся. Малюнак 1876 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
056 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Белая вежа ў г. Камянец. Брэсцкая вобласць. Абарончая цыліндрычная вежа, завершаная крэмальерным парапетам. Пабудавана паміж 1276-1288 гг. у стылі готыкі. Вежа засталася ад абарончага замка, пабудаванага пры Ядзвігах каля 1276 г., пры Алешцы з расказа князя Уладзіміра Валынскага. Захавалася. Літаграфія з малюнка 1876 г. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
057 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Сядзіба Касцюшкаў у г. Косава. Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. На першым плане сядзібны дом з рысамі стылю барока 1-й паловы XVIII ст. у фальварку Мерачоўшчына - месца нарадження Тадэвуша Касцюшкі. У глыбіні палац графа В. Пуслоўскага ў стылі рэтраготыкі, пабудаваны ў 1838 г. архітэктарамі Ф. Яшчольдам і У. Марконі. Сядзіба не захавалася, палац у руінах. Літаграфія з малюнка. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
058 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
|
059 |
||||||||||||||||||
|
Касцёл св. Міхала і Марыі Магдаліны ў в. Краснікі. Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць. Аднанефавы храм з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе. Пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі ампір. З левага боку трохслуповая званіца. Касцёл не захаваўся. Малюнак 1868 г.. |
![]() |
|||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
|
Замак у в. Крэва. Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць. Пабудаваны пасля 1338 г. па тыпу гатычных крэпасцяў-кастэляў, верагодна, пры садзейнічанні сына Гедыміна - Альгерда, які жыў тут да 1345 г. Вежа замка вядома як месца згону Вялікага князя літоўскага Кейстута ў 1382 г. Літаграфія з малюнка 1875-1877 гг. |
![]() |
|||||||||||||||||
|
060 |
||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||