![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба ў в. Абрэнбшчызна. Гродзенскі раён. Верагодна, дом пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст., аб чым сведчыць архітэктурны стыль з выкарыстаннем аконіц, запазычаных з народнага дойлідства, паўкруглага франтона - з архітэктуры барока. Збоку прыбудаваны ашклёны зімовы сад. Малюнак 1868 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
001 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Сядзіба ў пас. Аьбярцін, цяпер вуліца Калгасная г. Слоніма. Гродзенская вобласць. Рэзідэнцыя графа Уладзіміра Пуслоўскага. Палац пабудаваны ў былым прыгарадзе Слоніма пасля вайны 1812 г. у стылі ампір і акружаны пейзажным паркам. За ім бачна аднапавярховая афіцына. Сядзібны комплекс цалкам захаваўся. Малюнак 1865 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
002 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Фабрыка сукна ў пас. Альбярцін, цяпер вуліца Калгасная г. Слоніма. Гродзенская вобласць. Звычайны прамысловы будынак без адзначанай стылявой характарыстыкі. Не захавалася. Малюнак 1877 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
003 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Палац Незабытоўскіх у в. Аляшавічы. Гродзенская вобласць. Двухпавярховы палац з рызалітамі і тэрасай на калонах пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі позняга класіцызму. Малюнак 1861-1877 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
004 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Місіянерскі касцёл Прасвятой Тройцы і палац Шадурскіх у в. Асвея. Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць. Палац у стылі класіцызму пабудаваны ў 1782 годзе на беразе Асвейскага возера. Зруйнаваны ў час вайны 1914 г., засталіся руіны і парк. Літаграфія з малюнка 1875-1876 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
005 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Палац Тышкевічаў у в. Астрашыцкі Гарадок. Мінскі раён. Двухпавярховы палац графа М. Тышкевіча ў маёнтку Грудак, адбудаваны ў 1870-я гады пасля пажару 1860 г. у стылі рэтраготыкі. Палац акружаны пейзажным паркам. Не захаваўся. Малюнак 1864-1867 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
006 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба Швыкоўскіх у в. Беніца. Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Драўляны сядзібны дом з калонным порцікам пасярэдзіне і крыламі па баках пабудаваны ў 1779-1781 гг. паводле праекта італьянскага архітэктара К. Спампані. Сядзіба не захавалася. Малюнак 1875-1877 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
007 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Палац Храптовічаў у г. Бешанковічы. Віцебская вобласць. Двухпавярховы палац з цэнтральным рызалітам; з левага боку аднапавярховы флігель, з правага - вежа фарнага касцёла. Палац пабудаваны ў 1770-я гг. у стылі ранняга класіцызму, належыў Агінскім, потым Храптовічам. Палац і парк існуюць. Малюнак 1876 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
008 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Палац Снядзецкіх у в. Болтуп. Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць. Маёнтак у ХІХ ст. з'яўляўся маёмасцю Андрэя Снядзецкага, вядомага хіміка, урача, біёлага і філосафа, а потым яго нашчадкаў. Будынак асіметрычнай кампазіцыі з тэрасай на першым паверсе і балконам у двухпавярховай частцы, аб'ёмы завершаны шчытамі з аркатурнай акаймоўкай. Палац не захаваўся. Малюнак 1876 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
009 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба Путкамераў у в. Больценікі. Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць. Аднапавярховы дом з тэрасай на калонах і мансардай, з правга боку драўляны флігель. Сядзіба не захавалася. Малюнак 1875-1877 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
010 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба ў в. Брэнна. Гродзенская вобласць. Аднапавярховы ампірны дом пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. з калонным ганкам і ступеньчатым атыкам і сходамі. Сядзіба не захавалася. Малюнак 1863 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
011 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Палац Эйсмантаў у фальварку Бурдукаўшчызна ў в. Буйнавічы. Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Палац пабудаваны ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі ампір. Двухпавярховы з аднапавярховымі бакавымі крыламі, тэрасай і балконам на сярэднім трохгранным эркеры. Палац не захаваўся. Малюнак 1876 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
012 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Касцёл і кляштар кармелітаў у г.п. Бялынічы. Магілёўская вобласць. Кляштар заснаваны ў 1624 г. віленскім ваяводам, канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам. Мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі пабудаваны ў 1742-1763 гг. у стылі барока. Пасля скасавання кляштара 19 ліпеня 1832 г. касцёл стаў парафіяльным, пасля пажару 1859 г. адноўлены. У 1876 г. па загаду магілёўскага губернатара перароблены на царкву. Касцёл не захаваўся. Літаграфія 1873 г. з малюнка н. Орды. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
013 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Кляштар картэзіянцаў у г. Бяроза. Брэсцкая вобласць. Агульны выгляд барочнага касцёла св. Юзафа і Казіміра і кляштара з брамай і агароджай, з двума гранёнымі вежамі, створанага італьянскім архітэктарам Джанбатыста Джыслені ў 1648-1689 гг. па фундацыі Льва САпегі. Кляштар знаходзіцца ў зруйнаваным стане. Літаграфія з малюнка 1861-1877 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
014 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба Дашкевічаў у в. Вайцэхаўшчына. Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць. Аднапавярховы дом з двума калоннымі ганкамі, з правага боку аднапавярховае збудаванне. Пабудавана ў 1-й палове ХІХ ст. у стылі позняга правінцыяльнага класіцызму. Малюнак 1868 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
015 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Касцёл св. Ежы і кляштар дамініканцаў у в. Валынцы. Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць. Двухвежавы касцёл і кляштар заснаваны ўладальнікамі маёнтка Збельскімі-Шчытамі ў 1716 г. Пабудаваны з цэглы ў 1749-1766 гг. у стылі ракако. Кляштар захаваўся часткова. Малюнак 1875-1876 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
016 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба Ордаў у в. Варацэвічы. Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Драўляны дом пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. пад уплывам стыляў барока і класіцызму. Аднапавярховы будынак пад ламаным дахам са слуповым двух'ярусным ганкам і мансардай пад трохвугольным франтонам, вакол пейзажны парк. Сядзіба не захавалася. Малюнак 1860 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
017 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба Ордаў у в. Варацэвічы. Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Драўляны дом пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. пад уплывам стыляў барока і класіцызму. Сядзіба не захавалася. Літаграфія 1860 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
018 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба ў в. Варонча. Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Драўляны дом пабудаваны апошнім наваградскім ваяводам Юзафам Несілоўскім у 1786 г. у пераходным стылі ад барока да класіцызму. Сядзіба адзначана ў паэме А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Захаваўся парк. Малюнак 1875-1876 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
019 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Васкрасенская царква, ратуша, бернардзінскі кляштар з касцёлам св. Антонія ў г. Віцебску. З левага боку двухвежавая царква, у глыбіні ратуша, з правага боку бернардзінскі касцёл з кляштарным будынкам. Храмы разбураны ў 1930-я гг., захавалася ратуша. Малюнак 1876 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
020 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дабравешчанская царква ў г. Віцебску. Выгляд з боку р. Заходняя Дзвіна. З правага боку старажытная царква ХІІ ст. - помнік полацкай школы дойлідства. Зруйнавана ў 1961 г., адношлена ў 1990-я гг. З левага боку мост праз раку, у глыбіні царква з тыма купаламі. Малюнак 1875-1876 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
021 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Замкавая брама ў г. Высокае. Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць. Уяздная брама старажытнага замка Сапегаў у Высока Літоўску. Захаваўся падмурак і абарончыя валы. З левага боку ў глыбіні касцёл Святой Тройцы з кляштарам баніфратаў паудаваны па фундацыі князя Аляксандра Сапегі. Літаграфія з малюнка 1876 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
022 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Палац Хадкевічаў у в. Вялікае Мажэйкава. Шчучанскі раён, Гродзенская вобласць. У глыбіні парку фрагмент палаца з калонным портыкам; з левага боку аднапавярховая афіцына. Абодва будынка крыты ламанымі дахамі. Палац пабудаваны ў канцы XVIII ст. у пераходным стылі ад барока да класіцызму пры ўладарах Хадкевічах, згарэў у 1914 г. Захаваўся рэгулярны парк, закладзены ў 1787 г., і лямус. Малюнак 1875-1877 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
023 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Касцёл Ушэсція Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Гайна. Лагойскі раён, Мінская вобласць. Агульны выгляд двухвежавага касцёла (аднаго з сямі, закладзеных у той правінцыі пры Ягайле) з боку р. Гайна. Пабудаваны з цэглы ў 1781 г. ці 1796 г. у стылі барока па фундацыі князёў Тышкевіча і Цыдзіка, на месцы папярэдняга старажытнага драўлянага храма. Зруйнаваны пад час Другой Сусветнай вайны. Малюнак 1876 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
024 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Замак Рымшаў у в. Гайцюнішкі. Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць. Дом абарончага тыпу пабудаваны ў 1613 г. галандскім архітэктарам П. Нонхартам і інжынерам Ван Дадэнам. Замак захаваўся. Малюнак 1877 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
025 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Замак Жабаў і руіны замка Сапегаў у в. Гальшаны. Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць. Замак двухпавярховы з гранёнымі вежамі, справа руіны замка Сапегаў 1-й паловы XVII ст. Малюнак 1876 г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
026 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Палац Врахоцкіх у г.п. Гарадзея. Нясвіжскі раён, Мінская вобласць. Палац пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст. у стылі позняга класіцызму; аднапавярховы на высокім падмурку будынак, сярэдняя частка двухпавярховая, завершаная трохвугольным франтонам. Палац не захаваўся. Малюнак 1864-1876 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
027 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Касцёл св. Ганны і кляштар бернардзінцаў у в. Гарадзішча. Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Барочны касцёл 1774 г. і класічная званіца, акружаныя мураванай агароджай. Кляштар заснаваны ў 1659(62) г. па фундацыі полацкага ваяводы Яна Кароля Копеца, скасаваны ў 1864(5) г. і перададзены дзяржаўнаму казначэйству. Набажэнствы адноўлены ў 1907 г., у 1910 г. адрамантаваны намаганнямі пяцербургскага адваката Алшамоўскага. Кляштар захаваўся. Літаграфія 1873-1883 гг. з малюнка Н. Орды. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
028 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Палац Васілеўскіх у в. Гародня. Аршанскі раён, Віцебская вобласць. Пабудаваны ў 1852 г. маршалкам Ігнаціем Васілеўскім у стылі класіцызму. Злева першапачатковы дом яго бацькі, маршалка Капыльскага павета Лявона Васілеўскага. Палац не захаваўся. Малюнак 1877г. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
029 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сядзіба Адынцаў у в. Гейстуны. Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць. Першапачаткова сядзіба належала Радзівілам, потым Іаану Валяну і Ганне з Путкамераў, якія прадалі яе Марыяне Міцкеіч са Свентаржэцкіх, жонцы лідскага канюшанага. Пасля сядзіба перайшла да Адынцаў. Тыповы шляхецкі двор сярэдзіны XVIII ст. з рысамі архітэктуры барока. Сядзіба згарэла ў 1895 г. Літаграфія з малюнка 1875-1877 гг. |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
030 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||