Ян Алазій Матэйка (Jan Matejko)

(24 чэрвеня 1838 [Кракаў] - 1 лістапада 1893 [Кракаў] гг.)

 

Польскі мастак, лідэр нацыянальнага рамантызму ў польскім выяўленчым мастацтве. Жыл і працаваў у асноўным у Кракаве.

 

Нарадзіўся дзевятым з адзінаццаці дзяцей у сям'і настаўніка музыкі, выхадца з Чэхіі. Вучыўся ў мясцовай Школе зграбных мастацтваў (1852-1858 гг.). Маці памерла рана і старэйшы брат Францішак меў глыбокі ўплыў на адукацыю Яна Матэйка. У 1852 годзе, калі яму было 14 гадоў, Матэйка пачаў навучацца ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі сярод іншых Войцэх Карнэлі Сатлер (Wojciech Korneli Sattler) і Уладзіслаў Лушкевіч (Wladyslaw Luszczkiewicz). Яшчэ тады Ян Матэйка меў сур'ёзныя праблемы з вачамі, але нягледзячы на гэта ён лічыўся адным з самых таленавітых вучняў акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі ў 1858 годзе Матэйка быў два гады вучням Германа Абшутца (Hermann Anschutz) ў Мюнхене. З 1859 па 1860 гады мастак працаваў у Вене з Крысціянам Рубенам (Christian Ruben), вярнуўся ў Кракаў і ў 1873 годзе заняў пасаду дырэктара Акадэміі мастацтваў.

 

Ужо ў юнацкасці меў вострую цікавасць да характэрных рыс гістарычнага побыту, фіксуючы іх у мностве замалёвак, якія склалі г.з. "Скарбніцу". На  базе якой у 1863 годзе выдаў "Гісторыю польскага гарнітура". Горача спачуваючы нацыянальна-вызваленчым мэтам паўстання на тэрыторыях Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага (1863-1864 гг.), адгукнуўся на яго разгром першымі сваімі значнымі палотнамі ("Блазан Станьчык на балю ў каралевы Боны" - 1862 г. Нацыянальны музй у Варшаве; "Выступ Скаргі" - 1864 г. Нацыянальны музй у Варшаве; "Рэйтан, ці апошні сойм Рэчы Паспалітай" - 1866 г. Нацыянальны музй у Варшаве), прадставіўшы на суд гледачоў эпізоды шляхецкага мінулага, ключавыя, па меркаванні майстра, для разумення чыннікаў наступнага палітычнага зневажання краіны. Ужыўшыся ў гісторыю, даў адказ крытыкам у карціне-памфлеце "Прысуд Матейкі" (1867 г. Нацыянальны музй у Варшаве), дзе намаляваў чытанне прысуду аб сваім спаленні.

 

Дасведчаны мастак-рэжысёр, ствараў шматфігурныя палотны, імкнучыся з максімальнай пераканаўчасцю залучыць гледача ў атмасферу прадстаўленых падзей. Уавноўным пісаў шматфігурныя кампазіцыі, прысвечаныя ключавым момантам гісторыі Польшчы і Літвы (больш сярэднявечнай), імкнучыся адгукнуцца на нядаўнія і сучасныя палітычныя падзеі. У яго вялізных, эфектна зрэжысаваных батальных і гістарычных кампазіцыях 1870-80-х гадоў дасягнуты уражлівы драматызм дзеяння, зрэшты, нярэдка пераходзячы ў празмерны пафас з багаццем мізансцэн і гісторыка-бытавых дэталяў ("Баторы пад Псковам" - 1871-1872 гг.; "Бітва пад Грунвальдам" - 1878 г., - абедзве ў Нацыянальным музеі ў Варшаве; "Пруская даніна" - 1882 г.; "Касцюшка пад Рацлавіцамі" - 1888 г., - абедзве ў Нацыянальным музеі ў Кракаве). Малюнак у яго вельмі вызначаны, выпрацаваны да дробязяў, каларыт бліскучы, але які ўпадае нярэдка ў стракатасць.

 

За першаю вялікаю карцінаю Матейкі, звярнуўшай да яго агульную ўвагу ў 1867 годзе ("Варшаўскі сойм 1773 г."), яшчэ залішне клапатлівай па кампазіцыі і фарбам і як бы недаробленай, паследавалі іншыя, больш спелыя творы яго пэндзля.

 

Галоўнымі ў іх шэрагу могуць лічыцца: "Алхімік Сендзівой прад Жыгімонтам III", "Бітва пад Грунвальдам", "Люблінская ўнія", "Стэфан Баторы пад Псковам", "Ян Вільчэк падчас абароны бенедыктынскага манастыра ад Мацвея Корвіна", "Малітва Яна Сабескага прад бітваю з туркамі", "Навешванне звона Жыгімонта на вежу катэдры ў 1521 годзе ў Кракаве", "Забойства караля Пржемысла ў XV ст.", "Бітва пры Танэнберзе 1410 г.", "Падзенне Варны", "Прусская даніна" і "Ян Сабескі пад Венаю, падчас аблогі яе туркамі".

 

Матейка працаваў таксама ў жанрах краявіду і партрэта ("Выгляд Бебека пад Канстанцінопалем", 1872, партрэт дзяцей мастака, 1879, - абодва ў Львоўскай маляўнічай галерэі), звяртаўся да манументальнага жывапісу (роспісы ў кракаўскім касцёле Панны Марыі, 1889-1891 гг.).

 

Матейка быў вядомы ва ўсёй Еўропе і карыстаўся вялікай пашанай сярод сваіх суайчыннікаў.

 

Першакрыніцы:

 

1. Энцыклапедыя Бракгаўза і Ефрона.

2. Вялікая савецкая энцыклапедыя.

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода