Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

013

014

015

016

017

018

Палац будаваўся ў 1814—1819 гадах на месцы былога манастыра XII—XIII стагоддзяў. Двухпавярховы каменны будынак палаца памерам 20X70 метраў (згарэў у гады Другой Сусветнай вайны) размяшчаўся на заходняй ускраіне парку і был арыентаваны на раку. Парадная частка перад палацам аформленая ў выглядзе трох кругоў, дэкараваных хмызнякамі і іглічнымі экзотамі, і адлучаўся ад парку нізкай агароджай. Ад палаца уздоўж берага праходзіў кольцавы прагулачны маршрут.

Палац быў шырока вядомы як найбуйнейшыы музей у Беларусі. У ім былі сабраныя вялікія археалагічныя, гістарычныя, нумізматычныя і мастацкія каштоўнасці: старадрукаваныя кнігі; 1060 старажытных грамат, рукапісныя матэрыялы; 14892 тамы па гісторыі Беларусі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага; калекцыя медаляў і манет у 1140 найменняў; вялікі камплект старажытнай зброі; узоры ільняных вырабаў мясцовай фабрыкі; найрэдкія рэліквіі, такія як два мяча з пазалочанымі малюнкамі Стэфана Баторыя; каля 200 карцін італьянскага жывапісу; калекцыя старажытных ваз; партрэты 500-гадовага лагойскага роду Тышкевічаў; прадметы раскопак у Пампее, Егіпце і іншае. Частка экспанатаў у розны час стала ўласнасцю іншых музеяў і калекцыянераў. Некаторыя археалагічныя фонды ў 1905 годдзе былі прададзеныя археолагу і вялікаму аматару старажытнасцяў Г.X. Татуру. У 1910—1911 гадах частку экспанатаў і бібліятэку Ю. Тышкевіч перавёз у Вільню.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода