Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

007

Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам. Бацькі належалі да дробнай збяднелай шляхты. Першы беларускамоўны верш "Мужык" надрукаваны 15 траўня 1905 году ў газэце "Северо-Западный край". Першая публікацыя ў беларускамоўнай прэсе — верш "Касцу", надрукаваны ў "Нашай Ніве" 11 траўня 1907 году.

У 1908 годзе Купала пераязджае ў Вільню, дзе супрацоўнічае ў рэдакцыі "Нашай Нівы". У Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша ваконца" выходзіць першы зборнік Купалы пад назвай "Жалейка". Санкт-Пецярбургскі камітэт па справах друку пры Міністэрстве ўнутраных спраў вырашае канфіскаваць зборнік, як антыдзяржаўны, і прыцягнуць аўтара і выдавецтва да адказнасьці. Каб не зашкодзіць афіцыйнай рэпутацыі "Нашай Нівы", Купала кідае працу ў рэдакцыі. Напрыканцы 1909 году Купала падаецца ў Пецярбург. 13 кастрычніка 1910 году выходзіць другі яго зборнік "Гусьляр". У зьмешчаных у зборніку вершах гучаць прызывы да абуджэньня нацыянальнай годнасці ды змагання за волю. 3 чэрвеня 1912 году ён завяршыў свой першы сцэнічны твор — камедыю "Паўлінка". Увосень 1913 году Купала вяртаецца ў Вільню, дзе спачатку працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а потым ізноў супрацоўнічае ў "Нашай Ніве".

У жніўні 1914 году пачынаецца першая сусьветная вайна, і Купала зь верасня па снежань 1914 году працуе над цыклам антываенных вершаў "Песьні вайны". У студзені 1916 году Купала прызываецца ў армію. У кастрычніку-снежні 1918 году Купала стварае цыкл вершаў-заклікаў, які стаў яго водгукам на падзеі тых гадоў — рэвалюцыі, акупацыі, абвяшчэння БНР: "Час!", "На сход!", "Пчолы", "Званы" і іншыя.

На пачатку 20-х гадоў, пасля абвяшчэння БССР, Купала працуе намеснікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасвета БССР, рэдагуе часопіс "Вольны сьцяг". У 1922 годзе ўдзельнічае ў спробе стварыць літаратурную суполку пад назвай "Вір". Калі ДПУ пачало праверку будучых членаў суполкі, то амаль усе яны атрымалі адмоўныя характарыстыкі, у тым ліку Купала быў названы "беларускім пісьменнікам-шавіністам". Суполку забаранілі. Пачалася хваля рэпрэсіяў сярод творчай інтэлігенцыі. Ён шмат разоў выклікаўся на допыты па справе контррэвалюцыйнай арганізацыі "Саюз вызвалення Беларусі", якая ў рэальнасці не існавала. 20 лістапада 1930 году, ня вытрымаўшы здзекаў, Купала робіць спробу самагубства, але застаецца жывы. Лежучы ў шпіталі, канчаткова зломлены, ён падпісвае гэтак званы "Адкрыты ліст Я. Купалы" з адрачэньнем ад нацыянальнай ідэі.

У 1941 годзе, ў сувязі з акупацыяй Беларусі войскамі фашысцкай Германіі, Купала эвакуіраваны ў Маскву, а адтуль у Печышчы (Татарстан). 8 чэрвеня 1942 году ў Маскве Купала трагічна загінуў, упаўшы з лесвіцы ў гатэлі "Масква". Дагэтуль невядома, ці быў гэта няшчасны выпадак, самагубства, альбо спланаванае забойства.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода