![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
006 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Імгла, што засціць далягляд, павольна абсоўваецца і дробнымі, ледзь адчувальнымі, кроплямі пырскае ў твар. Некалі люднае месца пустэльна: на пляжы позняя восень. Рэдкага мінака сустракаюць халодныя хвалі што б'юцца ў бераг ды пустыя распранальні, невядома навошта ўпрыгожаныя нумарамі тэлефонаў міліцыі і выратавальнай станцыі. Можа і патэлефанаваў бы, дзеля смеху, ды вось толькі тэлефон побач паставіць чамусьці забыліся; так што, быццам бы і без патрэбы. Пустыя кардонныя скрынкі, пакінутыя яшчэ ўлетку, грувасцяцца побач з бакамі для смецця, а пад шатамі маляўнічага шчыта, на якім самае прыкметнае слова гэта "ЗАБАРОНЕНА", мірна прыснуў шкляны "Бульбаш", якому, калі верыць змешчанай вышэй інфармацыі, тут зусім не месца. На пляжы позняя восень. Сонца, што ненадоўга вызірнула з-за нізкіх шэрых хмараў, асвятліла пафарбаваную ў жудасны ружовы колер лаву якая стаіць дакладна ў сярэдзіне лужыны, а за кучамі пустой намоклай тары - рознакаляровыя катэджы заможных менчукоў. Раптам натыкаюся на шлагбаўм з вялікім свірнавым замком, які загарадзіў дарогу - зачынена... Зачынена на восень... Зачынена на зіму... Зачынена назаўжды... Гляджу маркотна на ўсё тое ды й мяркую: колькі ж усякага смецця застанецца на планеце, калі нас тут зусім не стане?.. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
007 |
008 |
009 |
010 |
011 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||