Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

Канец 80-х мінулага стагоддзя. Пачалася так званая "Перабудова". Крыху больш вольным стала паветра за "жалезным заслонам". Але, ішлі дні, тыдні, нават месяцы праходзілі, але нічога істотна не змянялася. Было толькі СЛОВА, а СПРАВЫ не было: усё тыя ж партакраты сядзелі ў сваіх габінэтах і, як то раней, кіравалі ўсім і ўся; а тыя, хто нічога ня меў акрамя "сваіх ланцугоў", так нічога і не здабылі. А хіба ж то магло быць інакш? Ды, не! Бо гарбачоўская "Перабудова" была толькі засцерагальным клапанам на паравым катле камуністычнай улады - спусціў пару і досыць. Так, прынамсі, меркавалася... Але, неўзабаве ўразумеўшы тое (а калі і не, дык пачаўшы ўжо сумнявацца), людзі пайшлі на плошчу патрабаваць сапраўдных пераменаў. Нажаль, рэвалюцыі з таго так і не атрымалася і ўрэшце новыя "гаспадары", яшчэ горшыя за ранейшых, паселі на іх месцы. Так адбылося.

Дзеля свабоды трэба ахвяраваць. Можа мінавіта таму яна мае такі салодкі смак. А вось ахвяраваць, шчыра кажучы, нават тым нешматлікім што кожны з нас меў, не жажаў амаль што ніхто. Мы хацелі "...каб сразу і ўсё",  ды без ахвяр. Не атрымалася. Людзі памкнуліся на плошчу, а там ім - пра мову, пра суверэнітэт. Што там не кажы, а стаўнік заўсёды наперадзе бяжыць, і натоўп патрабуе "хлеба ды відовішчаў". Гэта ўжо потым, наеўшыся ад пуза, ён можа разважаць наконт мовы, нацыянальнага сцяга ды чалавечую годнасць... Кажуць, трэба вучыцца на памылках іншых. Дакладна. Але і на дасягненнях іншых вучыцца таксама трэба. Вядома, што гісторыю КПСС мы вывучалі без усяляй цікавасці - "каб толькі адчапіліся". Як то ні смешна, але ж нашыя ворагі самі піхалі нам у рукі зброю, а мы яе не ўзялі. А дарма... Прыкладна, Ленін ведаў патрэбы простага народу, а вось ягоныя "нашчадкі" забыліся, ці проста не здолелі даць яму тое, што раней наабяцаў "правадыр ўсясветнага пралетарыяту". Хлеба ўдосталь бракавала ды і відовішча іхнія ўсім хутка надакучылі. Тады ў дзеянне пайшлі "пуга і пернік", ды, шчыра кажучы, было больш "пугі" чым "перніка". Вось і атрымалі яны "Перабудову". А мы, як тыя дурні, з наскоку ды на тыя жа граблі... Эх, добра зараз гэтак казаць, гледзячы на тыя падзеі здалёк, праз пэўны час. Але ж тады... тады нам было патрэбнае ўсё і пажадана адразу, а не часткамі, як то казаў "вялікі камбінатар" Астап Бэндэр.

007

008

009

010

011

012

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода