Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

Сярод шэрай аднастайнасці панельных пяціпавярховак стаіць непрыкметны на першы погляд тыповы дзіцячы сад, ад якога, аднак, вее нейкай ахайнай халоднасцю, унутранай адасобленасцю, Ля яго дзвярэй не сустрэнеш бацькоў, якія спяшаюцца забраць сваіх дзетак пасля працоўнага дня. Дзеці, якія прыйшлі сюды аднойчы, застаюцца тут на доўгія гады, бо гэта не сад, гэта — дзяцячы дом.

...Ёсць недзе мама. І бацька недзе таксама ёсць. Танечка ўпэўнена ў гэтым. Але вось чаму ёй трэба жыць тут, з гэтымі дзяўчынкамі і хлопчыкамі, з клапатлівымі, але ўсё ж чужымі цёцямі, якія гуляюць з ёю, вучаць і кормяць, яна зразумець пакуль яшчэ не можа. Тут чыста і ўтульна. І сукенка такая прыгожая — вельмі падабаецца... Спаць можна спакойна — ніхто сярод ночы не падніме з ложачка, дыхаючы ў твар перагарам. Але ўсё ж такі... Ёсць недзе мама, і ніхто на свеце яе не заменіць.

Аднак дзеці, на шчасце, заўсёды застаюцца дзецьмі. Вось толькі гульні ўсё больш ціхія, спакойныя. А недзе ў куточках вачэй затаіўся смутак. І пасяліўся тут ужо, відаць, назаўсёды. Але вось ціхенька адчыніліся дзверы. На імгненне перапынілася гульня — хто там?.. Сціснулася маленькае сэрцайка. Ды гэта ж усяго толькі незнаемы дзядзька. Танюша падыходзіць да акна. Доугі пільны позірк яе імкнецца адшукаць некага там, за вокнамі свайго новага дома — дзіцячага дома. Ёсць жа недзе мама... Танечка ведае гэта вельмі добра.

007

008

009

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода