Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

Вёска Вязынка размешчаная на рацэ Вязынка, у 40 кіламетрах ад Маладзечна і ў 38 км ад Менска. Тут знаходзіцца хата, дзе 7 ліпеня 1882 года (па новым стылі) нарадзіўся Янка Купала. Па рашэнні Міжнароднай арганізацыі ЮНЭСКА Вязынка ўключаная ў міжнародны маршрут турызму. 20 чэрвеня 1948 года быў адчынены філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы, а ў красавіку 1972 года ў сувязі з 90-годдзем Купалы быў створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.

У мемарыяльнай частцы філіяла адноўлены інтэр'ер сялянскай хаты канца XIX стагоддзя. Тут усё як было ў гады жыцця маладой сям'і Луцэвічаў. Гісторыка-літаратурная частка экспазіцыі адлюстроўвае гісторыю роду Луцэвічаў, нараджэнне Янкі Купалы – паэта. Ва ўзноўленым будынку свірана з 1992 года дзейнічае літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя, прысвечаная народным святам і абрадам, якія знайшлі яркае адлюстраванне ў творах Янкі Купалы.

Штогод у дзень нараджэння народнага паэта ладзіцца свята паэзіі і песні (Глядзі фотаздымкі, што былі зробленыя ў ліпені 1989 года.), традыцыйна адзначаюцца юбілейныя даты, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Янкі Купалы.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода