Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

7-8 верасня ў Заслаўе адбыўся другі фэст сярэднявечнай культуры "Заслаўскі набат". Удзеле ў фэсце ўзялі каля 45 рыцарскіх клубаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Латвіі, мастакі і народныя майстры з усёй краіны.

Свята пачалося адкрыццём гістарычнай выставы, прысвечанай роду князёў Глябовічаў. Выстава і наступныя мерапрыемствы праходзілі ў гісторыка-культурным запаведніку "Заслаўе" ў цэнтры горада (вуліцы Замкавая, Рынкавая, Цэнтральная плошча, старажытны вал). Адбыўся рыцарскі парад і канцэрт гуртоў і бардаў – выканаўцаў сярэднявечнай і гістарычнай музыкі ("Стары Ольса", "Ветах", Зміцер Сідаровіч і інш.). Упершыню ў Беларусі ў праграму гістарычнага фэсту ўключаны фехтавальны турнір цяжкаўзброеных ваяроў сярэдзіны 15 - першай паловы 16 стагоддзя.

У нядзелю свята працягнулі "Дударскія спатканні" беларускіх музыкаў-дудароў, гандаль у сярэднявечным "Горадзе майстроў" і гістарычная рэканструкцыя бойкі 1434 года паміж князем Свідрыгайлам і ўладарамі горада князямі Андрэем і Юрыем Заслаўскімі на старажытным вале.

Ініцыятарамі і галоўнымі арганізатарамі фэсту з'яўляюцца гісторык, у мінулым жыхар Заслаўя, спадар Васіль Грынь і старшыня рыцарскага клуба "Княжы гуф" спадар Фёдар Міхеяў.

007

008

009

010

011

012

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода