Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

007

Трокі заснаваныя ў 1341 годзе. Горад пабудаваны на вадзе - ён акружаны азёрамі Гальве, Лука, Тоторішкю і Акмяна. У XIV-XV стагоддзях - рэзідэнцыя Вялікіх князёў Літоўскіх. Абарончы комплекс складалі Паўвыспавы замак XIV стагоддзя - прыблізна 1370 года (быў разбураны падчас міжусобіц 1382-1383 гадоў і зноў адбудаваны толькі ў канцы кіравання Вітаўта) і замак XIV-XV стагоддзяў на выспе возера Гальве - скончаны ў 1409 годзе. Ён быў наймагутным і найболей велічным ва ўсім Вялікім княстве. У горадзе месцяца касцёл Вітаўта XVI-XVIII стагоддзя і драўляны караімскі храм першай паловы XIX стагоддзя.

Трокі пачалі развівацца ў XIII стагоддзі як адміністрацыйны цэнтр Вялікага княства Літоўскага. У пачатку XV стагоддзя Вялікі князь Вітаўт надаў Трокам магдэбургскае права. Да канца XVI стагоддзя Трокі паступова адыходзяць на другі план у палітычным жыцці краіны, а затым канчаткова страчваюць палітычнае і эканамічнае значэнне. Падчас вайны з Расеей у XVII стагоддзі, горад быў разбураны, спалены, замкі зруйнаваныя.

Спробы адрэстаўраваць парушаны замак на возеры прадпрымаліся яшчэ на прыканцы XIX стагоддзя, аднак сапраўднае аднаўленне пад кіраўніцтвам дойлідаў Б. Крумініса і С. Мікуленіса пачалося толькі ў 1953 годзе, і доўжылася амаль да канчатка XX стагоддзя.

008

009

010

011

012

013

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Камунікат Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі Радыё Свабода