![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
006 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Паводле "Аповесці мінулых гадоў", у 1051 годзе падзвіжнік Антоній заснаваў у пячоры кляштар. Вакол яго пачалі збірацца аднадумцы. Ён стаў іх духоўным настаўнікам. Калі колькасць браціі дасягнула 12, Антоній паставіў ігуменам Варлаама, а сам у 1062 годзе перасяліўся на суседні груд і выкапаў тамака новую пячору. Так паўсталі пячоры, пазней атрымаўшыя назоў "Блізкія" і "Далёкія". Вакол першых падзвіжнікаў была створаная дужая рэлігійная абшчына. Князь Ізяслаў падарыў манахам гару над пячорамі, дзе была пабудаваная першая драўляная царква, а вакол яе новыя келлі, куды перасялілася амаль уся брація. Фактычна тут быў створаны новы кляштар, а пячоры ператварыліся ў месца пахавання. Яшчэ ў ХІ стагоддзі тут зарадзілася летапісанне. Першым вядомым летапісцам быў Іларыён (у схіме Нікан) - ігумен Пячэрскага кляштара (1077-1088 гг.). У сценах Пячэрскага кляштара жыў і Нестар Летапісец. Тут у пачатку ХІІ стагоддзя, на сродкі праўнука Яраслава Мудрага чарнігаўскага князя Святаслава Давыдавіча, была створаная першая лякарня Кіеўскай Русі. На аснове гэтай лякарні пазней паўстаў Мікольскі Бальнічны кляштар з цэрквамі, лякарняй і аптэкай, які ўваходзіў у склад Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1073 годзе ва ўрачыстым становішчы быў закладзены каменны Ўспенскі сабор (фота 003). У канцы 80-х гадоў ХІ стагоддзя яго будаўніцтва было завершанае. У 1106-1108 гадах была збудаваная Траецкая надбрамавая царква (фота 001, 002). У 1108 годзе завяршылася будаўніцтва каменнай трапезнай. У канцы ХІІ стагоддзя вакол кляштара быў збудаваны каменны мур. Сын вялікага кіеўскага князя Юрыя Даўгарукага Андрэй Багалюбскі ў 1159 годзе надаў пячэрскаму кляштару тытул "лаўра" і статут вялікакняжацкай архімандрыі. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
007 |
008 |
009 |
010 |
011 |
012 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||