Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

На працягу V-XV стагоддзяў на высокіх пагорках ля вытокаў ракі Няріс (Вілія), на месцы ранніх селішчаў (2 ст. да н.э.) склаўся адзін з галоўных абарончых комплексаў Вялікага княства Літоўскага (гістарычнае ядро сучаснай Вільні) у склад якога ўваходзілі тры асноўныя замка: Верхні (фота 020-022, 111) на Замкавай гары (гара Гедыміна), у яго падножжа - Ніжні (фота 007-009), з селішчам, і Крывы на Лысай гары (быў спалены крыжакамі ў 1390 г. і больш не адбудоўваўся).

Самая старажытная каменная пабудова Вільні - адна з веж ніжняга замка (фота 016, 017, 092, 100). Пабудаваная меркавана ў XIII ст. Спачатку яна была квадратная ў плане (ацалеў ніжні, цяпер падземны ярус), пасля частковага разбурэння, на яе рэштках была пабудаваная чатырохпавярховая круглая вежа з байніцамі. Сцены яе таўшчынёй да 4 м выкладзеныя з каменя. У 1522-1524 гг. архітэктар Аннус надбудаваў вежу. У 1561 г. у яе быў перанесены звон кафедральнага сабора. У канцы XVI ст. вежа-званіца была яшчэ раз надбудаваная: з'явілася яе верхняя васьмівугольная трохпавярховая частка.

Будаўніцтва Верхняга замка, замяніўшага больш ранні замак, было скончана меркавана ў 1419 г. Вялікім князем літоўскім Вітаўтам, унукам Гедыміна. Падчас вайны 1660 г. замак быў моцна разбураны. Захаваліся тры яруса заходняй вежы. На амаль квадратным у плане цокальным паверсе пабудаваныя верхнія васьмівугольныя ярусы з шрубавымі ўсходамі ў сцяне. Вежа вяршэнствуе ў панараме горада. Рэканструяваная ў 1939 і ў 1949 гг. Захаваліся фрагменты двух іншых веж і муроў, частка каменных сцен трохпавярховага княжага палаца.

007

008

009

010

011

012

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Камунікат Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі Радыё Свабода