![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
006 |
007 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Адзінага меркавання ў тлумачэнні назову горада няма. Існуе легенда аб князю Чорным, што жыў у VIII стагоддзі. Ёсць версія аб першым пасяленцу па імі Чарніга або Чарнега. Распавядаюць аб "чорных" лясах, якія раней атачалі горад. Выводзяць назоў нават ад племя меланхленаў, якія насілі чорныя плашчы і якіх згадвае ў сваёй знакамітай "Гісторыі" Герадот. Упершыню Чарнігаў згадваецца ў летапісы "Аповесць мінулых гадоў" пад 860 годам. Калі кіеўскі князь Алег у канцы IX стагоддзя заваяваў краіну паўночнікаў, якія жылі па плыні Дзясны, гэты горад, відавочна, ужо існаваў, бо на камені, што захаваўся ў найстаражытнай царкве горада, ёсць пазнака, якая адносіцца, у перакладзе з грэцкага летазлічэння, да пачатку Х стагоддзя. Але ёсць сведчанні аб яшчэ больш старажытных вытоках. У кнізе "Дапаможнік па геаграфіі" старажытнагрэцкага навукоўца Клаўдзія Пталямея, які жыў у II стагоддзі нашай эры, паказаныя каардынаты горада Сірім - на тым месцы, дзе знаходзіцца сучасны Чарнігаў. Перыяд росквіту прыйшоўся на XI стагоддзе, пры князю Святаславе і Ўсеваладзе Яраславічах і іх нашчадках. У XI-XII стагоддзях горад некалькі разоў руйнаваўся падчас княжых усобіц, а таксама полаўцамі. 18 кастрычніка 1239 гада быў узяты і спустошаны мангола-татарамі. У другой палове XIV стагоддзя далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, у 1503 годзе — захоплены маскалямі, адваяваны ў 1611 годзе. У 1618 годзе адышоў да Рэчы Паспалітай. У 1654 годзе ўвайшоў у склад Расейскай імперыі. Са старажытных цэркваў характэрныя Ўспенска-Елецкі (фота 017-025) і Траецка-Іллінскі (фота 031-041) кляштары і Спаса-Праабражэнскі сабор (фота 005-007), збудаваныя ў XI стагоддзі, а таксама Барыса-Глебскі сабор XII стагоддзя (фота 012-013), якая ў XVII стагоддзі быў дамініканскім кляштарам. Спаса-Праабражэнскі сабор закладзены каля 1033-1034 гадоў чарнігаўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам і быў скончаны толькі ў сярэдзіне стагоддзя. З'яўляецца адзіным, які захаваўся на левабярэжжы Ўкраіны, помнікам манументальнага каменнага дойлідства перыяду росквіту Кіеўскай Русі. На працягу стагоддзяў ён неаднаразова перабудоўваўся. У XVIII—XIX стагоддзях, у прыватнасці, былі надбудаваныя дзве вежы, пасля чаго сабор набыў цяперашні выгляд. Побач князем Давыдам, сынам Святаслава, у першай чвэрці ХІІ стагоддзя збудаваны Барысаглебскі сабор, які ўвекавечыў памяць святых Барыса і Глеба. Пятницкая царква (фота 003) — помнік архітэктуры канца XII стагоддзя. Збудаваная за мяжой вакольнага ўмацаванага граду побач са старажытным гандлёвым месцам, як лічаць навукоўцы, выбітным дойлідам Пятром Міланегам. Гэта аднаглавы чатырохслупавы храм з усходамі на хоры ў заходняй сцяне (тутака ж, у тоўшчы сцен, і галерэі-хады якія, магчыма, мелі абарончае значэнне). Цэнтральная частка, увянчаная высокім барабанам з дванаццаццю аконнымі праёмамі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||