Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

У нядзелю, 23 жніўня (4 верасня) 1870 года, у прысутнасці сапраўднага стацкага дарадніка г-на Токарава і пры збегу шматлікай публікі была закладзена станцыя Менск. Епіскап Менскі і Бабруйскі Аляксандр адслужыў набаженства з вадаасвячэннем і заклікаў вернікаў старанна маліцца Богу, каб той блаславіў "...начало сооружения общественного дома и да поможет устроить оный скоро, успешно и соответственно ожидаемых удобств и пользы общественной". У 1873 годзе намаганнямі будаўнікоў быў узведзены Віленскі (цяпер Менскі чыгуначны) вакзал Лібава-Роменскай чыгункі. Ён меў агульную даўжыню 22 сажені (46,86 метры), сярэдняя частка - цагляная, бакавыя - драўляныя. У 1896 годзе было вырашана рэканструяваць будынак вакзалу па праекце інжынера Шчарбакова. З ліпеня 1898 года ён становіцца цалкам каменным.

001

002

003

004

005

У гады Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў станцыі былі нанесены значныя страты. Будынак вакзалу спалены. У 1920-1925 гадах яго зноў перабудоўваюць і робяць другі паверх. У1940 годзе па праекце дойліда І. Ранчака вакзал зноў рэканструявалі, пры тым былі захаваны падмурак і сцены старога вакзала. Падчас Другой сусветнай вайны будынак чыгуначнага вакзала быў зруйнаваны, але ўжо ў 1946 годзе адноўлены.

У 1984 годзе інстытутам Мосжелдарпраект быў распрацаваны тэхнічны праект першай чаргі комплексу сучаснага чыгуначнага вакзала, па якім у 1985 годзе і пачалося будаўніцтва. У 1991 годзе стары вакзал, які адслужыў каля 120 год, быў знесены, а на яго месцы пачата ўзвядзенне новага будынка, якое было завершанае ў 2002 годзе.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода