![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
006 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
На карце Менскага павета Сляпянка з’явілася ў ХVI стагоддзі. Яна размяшчалася на тым месцы, дзе сыходзіліся два старыя гасцінцы, што вялі ў Менск, — Гарадзішчанскі і Старабарысаўскі. Сама назва Сляпянкі пайшла ад назвы рэчкі Слепні, што працякала па яе тэрыторыі. Да сярэдзіны ХVIII стагоддзя Сляпянка была вялікім маёнткам, які належаў князям Радзівіллам. Пазней гэтыя землі перайшлі да старажытнага дваранскага роду Ваньковічаў. У тыя часы ад Менска да Сляпянкі было чатыры вярсты, і яшчэ сто гадоў таму Ваньковічы палявалі тут на мядзведзяў... Комплекс уключаў мураваны сядзібны дом, пабудаваны з цэглы ў XIX ст. , бакавыя флігелі (не зберагліся) і парк, перапланаваны ў 1896 г. садаводам В. Кроненбергам (уцалела частка геаметрычнай сеткі алей). 2-павярховы Т-падобны ў плане дом з высокім цокалем накрыты пакатым 2-схільным дахам, закрытым парапетам. Тарцовыя сцены аформлены 3-вугольнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. У дэкаратыўнай аздобе дома выкарыстаны пілястры, прафіляваныя карнізы і інш. Сёння ўнутраная планіроўка будынка зменена. У савецкі час тут месцілася саўгасная кантора, потым - школа НКУС, інтэрнат, пошта... Пасля — офісы камерцыйных устаноў. Яшчэ напыканцы ХХ стагоддзя непадалёку знаходзіліся цэгляныя гаспадарчыя пабудовы, якія, хутчэй за ўсё, калісці ўваходзілі ў склад маёнтка. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
007 |
008 |
009 |
010 |
011 |
012 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||