Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

Траецкае прадмесце калісці было самым вялікім у Менску. Па археалагічных звестках, засяленне гэтай тэрыторыі пачалося ў XII стагоддзі. Ужо ў XVI стагоддзі тутака існавала царква Святой Тройцы, якая і дала назоў гэтай часткі горада. У1630 годзе пры ёй засноўваецца ўніяцкі Траецкі манастыр, першапачаткова ўсе пабудовы якога, акрамя царквы, былі драўляныя, але ў канцы XVIII стагоддзя дойлідам Ф. Крамэрам узводзяцца новыя мураваныя карпусы. Як сведчаць дакументы, усе будынкі манастыра былі распісаныя фрэскамі, а натурныя даследванні апошніх гадоў паказалі, што частка іх захавалася пад пластам найпозняга пабела. Пажар 1809 года пашкодзіў манастыр, але ён быў адноўлены пад кіраўніцтвам дойліда М. Чахоўскага. Пасля ліквідацыі уніяцкай царквы ў 1839 годзе будынкі пераробленыя пад гарадскую лякарню, якая месціца тутука дагэтуль. У 1506 годзе на самай узнёслай частцы прадмесця ўзводзіца каталіцкі касцёл. Поруч з ім узнікае вялікі гандлёвы пляц, а ў XVII стагоддзі ўніяцкі манастыр. На пачатку XIX стагоддзя касцёл згарэў і больш не аднаўлялся. Да сярэдзіны XX стагоддзя пляц выконваў выключна гандлёвыя функцыі. Але ў 1935-1937 гадах на месцы былога касцёла ўзводзіца будынак тэатра оперы і балета. Да сярэдзіны XIX стагоддзя Траецкае прадмесце захоўвала сваё сярэднявечнае аблічча, але потым горад пачаў актыўна развівацца і расці ў гэтым накірунку. Наступныя бурныя падзеі значна змянілі знешні выгляд Траецкага прадмесця, тым не менш гістарычная забудова часткова захавалася і ўяўляе цікавасць.

007

008

009

010

011

012

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода