Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

Па паданням, Свір была заснаваная ў XIII стагоддзі. Старажытнае гарадзішча размяшчалася блізу возера на высокім пагорку. Сляды ўмацаванняў, якія адносяцца да XIV—XVI стагоддзяў, прасочваюцца і цяпер на грудзе, які быў абраны ўладальнікам селішча князем Свірскім для сваёй рэзідэнцыі. Пасля XVI стагоддзя Свір пераходзіць ва ўладанне Радзівілаў. З 1801 г. мястэчка ўваходзіла ў Віленскую губерню.

З гістарычнай забудовы захаваліся манументальны мураваны касцёл Святога Мікалая 1909 г., драўляная царква XIX стагоддзя. і жылая забудова XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Касцёл быў пабудаваны яшчэ ў сярэдзіне XVII стагоддзя, але на пачатку XX стагоддзя быў цалкам перабудаваны. Толькі ў інтэр'еры былі захаваныя чатыры барочных алтара, рэзаных з дрэва. Па сваёй архітэктуры ён уяўляе сабою ўзор рэтраспектыўнага дойлідства, распаўсюджанага ў пачатку XX стагоддзя. Гэта — трохнефавы манументальны храм з падвышаным сярэднім нефам. Уся архітэктурная пластыка сабраная на галоўным фасадзе. Чатырох'ярусная ажурная вежа пастаўленая побач з касцёлам, замыкаючы далягляд галоўнай вуліцы. Вялікая і вельмі выразная па сваім сілуэце вежа з'яўляецца адзінай вышыннай дамінантай Свіры: яна добра бачная з розных месцаў селішча.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода