![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
006 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ад старога Менска хутка можа нічога не застацца. У 1986 годзе ў кнізе "Складанка помнікаў Менска" налічалася каля двухсот пабудоў, на сённяшні дзень іх засталося каля пяцідзесяці. Для Менска проста неэтычна казаць, што той або іншы будынак немагчыма захаваць!.. Кожны менскі будынак, узведзены да рэвалюцыі, проста неацэнны!.. "Усё гэта будзе ўзноўлена. - Заяўляе загадчык аддзела эксплуатацыі КУП "Мінская спадчына" - Зробім і зборы, і ляпніну пад даўніну..." У выніку пры "рэстаўрацыі" замест прыроднага каменя падмурак робяць з пенаблокаў. Замест аконнага мура "на рабро" кладуць бетонавыя пліты - так прасцей. Але гэта зман, а не рэстаўрацыя. І зімой працягваюцца "рэстаўрацыйна"-будаўнічыя работы ў гістарычным цэнтры Менску - Верхнім горадзе. Кавалкамі чорнай зямлі ды абломкамі чырвоных цаглінаў гісторыя асыпаецца на дно пракапанага ўздоўж усёй вуліцы катлавану. Па сценах катлавану можна вывучаць гісторыю: вось кладка падмурку, вось чорны слой пасля пажару... Калісці Гандлёвая вуліца называлася Зыбіцкай. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі яна была заселеная ня вельмі заможнымі гандлярамі, якія трымалі лаўкі ў Верхнім горадзе. Падзеі 20-га стагоддзя істотна змянілі воблік старадаўняй вуліцы, на якой засталіся толькі некалькі старых будынкаў. Зараз і яны разламаныя. Рэканструкцыя ператворыць старадаўнюю вуліцу ў своеасаблівы пасаж з элемэнтамі рэтра: увесь квартал паміж вуліцамі Герцэна, Гандлёвай і Кірылы і Мяфодзія зойме сучасны гмах з бэтону і шкла. Новыя будынкі непапраўна сказяць ўвесь горадабудаўнічы асяродак. Паводле праекту рэканструкцыі на вуліцы Гандлёвай з'явяцца будынкі, якіх тут ніколі не было: бізнэс-цэнтар, асветны праваслаўны цэнтар ды іншыя. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
007 |
008 |
009 |
010 |
011 |
012 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||