Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардынаў пабудаваны з цэглы ў 1726 годзе па фундацыі Яна Язэпа Рагозы, Іасафата Антонія Сялявы і Элеаноры з Коцелаў.

Храм уяўляе сабою трохнефавую, двухвежавую базіліку у стылю барока з развітым трансэптам, апсідай і прыбудоўкамі. Галоўны фасад з паўцыркульнымі нішамі і аконнымі праёмамі мае добра выяўленае вертыкальнае і гарызантальнае дзяленне і завершаны двума трохяруснымі вежамі з арачнымі нішамі і арачнымі пралётамі ў верхніх ярусах. У плане сабор мае форму крыжа. Унутраная прастора храма перакрыта цыліндрычнымі зборамі на подпружных арках, якія абапіраюцца на масіўныя квадратныя калоны што ўспрымаюць нагрузку муроў сярэдняга нефа і мае двух'ярусную кампазіцыю. Калісьці яна была багата ўпрыгожаная разьбярствам па дрэве і ляпнінай. З правага боку ад касцёла Святой Веранікі знаходзяцца кляштарныя пабудовы.

001 Галоўны фасад касцёла Святой Веранікі.

002 Бакавы фасад касцёла Святой Веранікі.

003 Выгляд на цэнтральны і бакавыя нефы ад алтара.

004 Выглад на бакавы алтар касцёла Святой Веранікі.

005 Погляд у касцёльны склеп.

006 Выгляд на галоўны алтар і цэнтральны неф касцёла Святой Веранікі.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода