Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

У XVI стагоддзі Сёмкаў (Саламарэцк) з'яўляўся ўладаннем князёў Саламарэцкіх. У 1640 г. перайшоў у якасці пасагу да Багдана Стэткевіча. Потым маёнтак належаў Сапегам. У 1755 г. Міхал Сапега падараваў маёнтак Адаму Хмаре герба Крыўда. Блізкасць да Сапегаў дапамагла яму зрабіць бліскучую кар'еру - ад нязначнай пасады лоўчага да менскага ваяводы. Хмара ў якасці сеймавага пасла быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла і Святога Станіслава. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай прысягаў Кацярыне ІІ. У 1802 г. пасля смерці А. Хмары, маёнтак перайшоў да яго брата Яхіма, потым сына брата Гілярыя, прадвадзіцеля дваран Менскага ўезда, ад яго - да ўнука Гілярыя Адама, які валодаў маёнткам да 1889 г. Апошнім уладальнікам Сёмкава быў Рамуальд Хелкоўскі.

Сядзіба ўключала сядзібны дом, дзве афіцыны, аранжарэю, уязную браму, альтанкі і французкі парк. Усё ўзводзілася адначасова. Сядзібны дом (аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак) будаваўся ў 1775-1780 гг. пад наглядам кіраўніка маёнтка Ануфрыя Паўловіча. Дэталі архітэктуры і аздобы інтэр'еру зацвярджаў сам Хмара. Пасля Другой Сусветнай вайны быў рэканструяваны пад школу-інтэрнат. На пачатку XXI стагоддзя разрабаваны і знаходзіцца ў занядбаным паўразбураным стане. Раней ён быў накрыты высокім ламаным дахам з люкарнамі. Цэнтральная ўваходная частка вылучана неглыбокім рызалітам з мансардай. Плоскасці фасадаў упрыгожвала філёнгавая раскрапоўка, якая абрамляла прамавугольныя аконныя праёмы. Архітэктура будынка вылучаецца кантрастамі - нізкі выцягнуты фасад і высокі пілястравы порцік з трохвугольным франтонам. Да тарцоў будынка прымыкаюць двухвосевыя прыбудовы з плоскімі дахамі-тэрасамі. Планіроўка дома калідорная. У цэнтры група парадных памяшканняў: вялікі вестыбюль, зала з бакавымі гасцінымі. Цэнтральная зала з непасрэдным выхадам у парк выступае на дваровым фасадзе паўкруглым эркерам. У доме мелася капліца. Адна з цэнтральных заляў менавалася каралеўскай. У гэтай залі спыняўся кароль Станіслаў Панятоўскі. Інтэр'еры дома мелі багатае ўбранне: роспісы, шмат ляпніны, два каміны з чорнага мармуру, кафляныя печы.

007

008

009

010

011

012

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода