Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

Як абвяшчае легенда, "жыхары сабралі манет залатых горку на будаўніцтва храма", а месца, дзе яго збудавалі, назвалі Залатой Горкай. Тут, на скрыжаванні Барысаўскага гасцінца і дарогі на фальварак Доўгі Брод, у XVIII стагоддзі паўсталі каталіцкія могілкі. У 1796 годзе на могілках пабудавалі драўляную капліцу, куды пазней перанеслі скульптуру Святога Роха, які выратавал горад ад халеры. Да 1842 года капліцу перабудавалі ў касцёл, а ў 1894 годзе паўстала неабходнасць яго рамонту. Але гэта ўжо не магло выратаваць стары будынак, і касцёл вырашылі перабудаваць. Праект быў зацверджаны ў 1861 годзе, а будаўніцтва скончана ў 1864 годзе.

У сярэдзіне ўсё было выраблена з дрэва і пафарбавана пад мармур. Над алтаром - старажытны абраз Маці Божай з немаўлём Езусам, побач абраз Святой Троіцы. Бакавыя алтары насілі назвы Святога Роха і Святога Антонія. У ўваходу яшчэ адна капліца з алтаром. Вакол касцёла высілася агарожа з брамай у гатычным стылю (не захаваліся).

Траецкі касцёл Святога Роха - помнік дойлідства неагатычнага стылю - аднавежавы прастакутны ў плане храм з пяціграннай апсідай, мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двухяруснай прастакутнай вежай пад чатырохсхільным шатром. па абедзвух баках франтона - дэкаратыўныя вежачкі. Фасады маюць спічастыя нішы з вокнамі. Інтэр'ер сіметрычнай кампазіцыі. Центральны неф і апсіда перакрытыя цыліндрычнымі зборамі з распалубкамі.

У1983 годзе ў касцёле былі скончаная рэстаўрацыйная паца, пасля чаго ўсталяваны новы арган чэскай фірмы "Рігер-Клос".

007

008

009

010

011

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода