![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ансамбль забудовы Высокага рынку (потым - Саборнага пляца, а зараз пляца Волі) фармаваўся на працягу XV-пачатку XX стагоддзяў. Адным з асноўных збудаванняў ансамбля з'яўляецца ратуша, упамінанне аб якой упершыню сустракаецца ў канцы XV стагоддзя. Яна адбудоўвалася ў XVI і XVII стагоддях, у 1744 годзе, у канцы XVIII і першай палове XIX стагоддзяў. У XIX стагоддзі былі разбураны ці перабудаваны асобныя выдатныя архітэктурныя збудаванні. У вялікай ступені гэта было абумоўлена ўнутрыпалітычнай сітуацыяй, што склалася пасля разгрому паўстання 1830-1831 гадоў. У 1850-я гады ахвяраю стала і ратуша, у якой тады апрача адміністрацыйных устаноў - суда, магістрата, гаўпвахты і архіва змяшчаліся музычная школа і гарадскі тэатр. Фармальнай падставай для зносу паслужыла тое, што ратуша, "...займаючы сабой частку галоўнага пляца, абмяжоўвае яго і закрывае краявід саборнай царквы і новаўзводзімых дзяржаўных устаноў...". Аднак, паводле ўспамінаў відавочцаў, будынак ратушы быў знішчаны з-за таго, што "...ён сваім існаваннем узгадваў жыхарам пра звычкі мінулага часу, пра магдэбургскае права...". На рашенні аб зносе ратушы стаяла уласнаручная рэзалюцыя расейскага цара Мікалая I. У верасне 2003 года будынак ратушы быў узноўлены (як бачна са здымкаў - не зусім аўтэнтычна) на захаваўшыхся гістарычных падмурках. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
006 |
007 |
008 |
009 |
010 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||