Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

Наўскрайку вёскі, пры дарозе з Маладзечна на Аляхновічы, побач з рачулкай Уша стаіць цагляны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаваны з 1800-1858 гадах. Праз дарогу - драўляны, на каменным падмурку будынак плябаніі, пабудаваны таксама ў XIX стагоддзі. За чыгункай, прыкладна ў паўкіламетры ад вёскі, - старыя каталіцкія могілкі, дзе пахаваныя ўдзельнікі паўстання Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў: кіраўнік паўстання на Маладэчаншчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі і ягоныя аднадумцы і памочнікі - Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Панькоўскі і пятнаццацігадовы гімназіст Сулістроўскі, якія прынялі каля тутэйшае вёскі Сьвечкі свой апошні бой супраць карнага аддзелу расейскіх войскаў 4 сакавіка 1863 года. У касцёле паўстанцы хавалі сваю зброю.

001

002

003

004

006

005

Збудаваны на месцы былога драўлянага, мураваны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі - прастакутны ў плане будынак пад высокім двусхільным дахам. Па фронту галоўнага фасаду дабудавана прастакутнае аднапавярховае крыло. Пласкасны двухярусны галоўны фасад раскрапаваны магутнымі пілястрамі на тры часткі. Верхні ярус - шчыт з пакатымі бакавымі гранямі і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Трохвугольнымі шчытамі завершаны тыльны алтарны і тарцовы фасад бакавога крыла. Сцены рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і вялікімі пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны прафіляваным поясам, які вылучае высокую цокальную частку. Зала храма была перакрытая плоскай драўлянаю столлю.

У час гвалтоўнага закрыцця каталіцкіх святыняў, расейскія ўлады не забыліся і на плябанскі касцёл. Ксенза саслалі ў Сібір, а храм перарабілі пад праваслаўную царкву. У 1919 годзе касцёл был вернуты парафіянам. Пасля вайны 1939-1944 гадоў касцёл закрылі, а будынак выкарыстоўвалі як склад і цэх па вытворчасці кансерваў. Цікавым фактам таго часу стала і тое, што калі ўлады загадалі зняць з касцёла крыж, зрабійь гэта здолелі толькі тады, калі яго зачапілі трактарам. І тады, шчыра кажучы, атрымалася не з першага разу. Пэўны час касцёл стаяў пакінуты з парушаным дахам. Тады яго заўважылі менскія альпіністы і значна папсавалі сцены. З 1990-х гадоў касцёл зноў пачалі перарабляць у праваслаўную царкву.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода