![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
006 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нясвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак архітэктурная спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў. За кароткі тэрмін з 1584 па 1616 год пры ўдзеле італьянскіх майстроў з улікам апошніх дасягненняў фартыфікацыйнага мастацтва быў пабудаваны горад і замак. На ўездх у горад стаялі каменныя вежы з брамамі (Замкавая, Слуцкая, Клецкая і інш.). У горадзе адкрыліся шпіталь, аўстэрыя, першая ў Беларусі друкарня. Нясвіжская ратуша была збудаваная ў канцы XVI—пачатку XVII стагоддзя пасля атрымання горадам у 1586 годзе магдэбургскага права. З XVII стагоддзя ратуша перабудоўваецца і значна змяняе сваё аблічча. З трох бакоў ратушу атачаюць гандлёвыя шэрагі. Слуцкая брама ўваходзіла ў сістэму гарадскіх умацаванняў, абараняючы ўезд у горад з боку Слуцкага гасцінца. Была пабудаваная ў канцы XVI стагоддзя. У сярэдзіне XVIII стагоддзі муры ля брамы былі разабраныя, а сама яна ў 1760 годзе перабудаваная. У першым паверсе брамы размяшчаліся памяшканні для варты, у другім — капліца. Фарны, былы езуіцкі, касцёл — архітэктурны помнік ранняга барока, пабудаваны Янам Марыяй Бернардоні ў 1584—1593 гадах. Гэта трохнефавая купальная базіліка з апсідай. Галоўны фасад мае двух'ярусную кампазіцыю, дзе добра выяўленыя вертыкальныя і гарызантальныя дзяленні. Першыя прадстаўленыя пілястрамі, другія — развітымі паясамі карнізаў. Звяртаюць на сябе ўвагу характэрныя для барока крывалінейныя формы верхняга яруса, насычанасць фасада ордэрам, багацце раскраповак, нішы са скульптурамі. Побач з касцёлам размешчаная замкавая вежа. Гэтая пабудова канца XVI стагоддзі дагэтуль захавала першародную архітэктуру. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
007 |
008 |
009 |
010 |
011 |
012 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||