![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
006 |
007 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Храм Аляксандра Неўскага быў збудаваны ў 1898 годзе з цагліны ў гонар перамогі рускіх войскаў у руска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Балканах, паўстанні 1875-1878 гадоў супраць турэцкага прыгнёту ў Босніі і Герцагавіне выклікалі ў грамадстве рух у падтрымку іх дужання. У Менску ды іншыш гарадах фармаваліся атрады добраахвотнікаў, каб ісці на Балканы. 54-й пяхотны Менскі полк адным з першых фарсіраваў Дунай і вызваліў горад Свіштаў. Перадавы атрад рускага войска на Балканах узначальваў таленавіты вайскавод беларускага паходжання генерал І.У. Гурко. У Менску існаваў шпіталь, дзе гаілі раны ваяры-вызваліцелі, а непадалёк ад яго паўсталі могілкі, на якіх хавалі памерлых. У памяць аб подзвігах загінулых ваяроў, на ахвяраванні ўдзячных балгараў і мясцовых патрыётаў тут паўстала царква. Пры ўваходзе ў цэнтральны неф маюцца дзве мемарыяльныя дошкі з імёнамі ваяроў-беларусаў 30-й артылерыйскай брыгады і 119-го Каломенскага палка, гераічна загінулых пад Плеўнай. Царква з'яўляецца прыкладам трохнефавага адноапсіднага чатырохстоўпнага купальнага храма са званіцай пры ўваходзе. Мае сіметрычную аб'ёмную кампазіцыю. Багатую пластыку фасадам храма надаюць шматлікія аркатурныя паясы, складаныя дэкаратыўныя аркі над вокнамі і дзвярамі, мноства разетак, арнаментальных фрызаў, паўкалонаў. У цэнтры кампазіцыі ўзвышаецца масіўны купал на васьмігранным барабане, завершаны цыбульнай галоўкай. Малыя дэкаратыўныя купалы размешчаныя сіметрычна над дахам бакавых нефаў. Дамінантай кампазіцыі з'яўляецца высокая двух'ярусная званіца з шатровым пакрыццём. Храм - помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
008 |
009 |
010 |
011 |
012 |
013 |
014 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||