Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

007

Замак у мястэчку Мір Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці збудаваны на правым беразе рачулкі Міранкі. Ён будаваўся ў 1506-1510 гадах на месцы сядзібы берасцейскага старасты, надворнага маршалка Вялікага княства Літоўскага, князя Юрыя Іллініча і прыналежыў роду Іллінічаў да 1568 году. Ад іх замак перайшоў да Радзівілаў нясвіжскай лініі. З канца XVIII стагоддзя быў ва ўладанні грофаў і князёў Гогенлоэ, Берленбургаў, Вітгенштэйнаў, а з другой паловы XIX стагоддзя і да 1939 года - у князёў Святаполк-Мірскіх.

У плане ён нагадвае перакошаны прастакутнік. У кожным куту, выступаючы за перыметр муроў, узвышаецца магутная вежа. Пятая - з уязной брамай - размешчаная ў цэнтры заходняга мура. Усе яны зробленыя аднолькава: 4-гранныя ў аснаванні і 8-гранныя ўгары. Завершаліся вежы байніцамі-машікулямі. Вежы пастаўленыя з такім разлікам, каб зручна было весці флангавы агонь уздоўж муроў і на падыходах да іх. Большасць байніц прызначалася для страляніны з гармат. Усе вежы спланаваныя як самастойныя вузлы абароны: у выпадку прарыва ворагаў унутр замка і шторму звонку, з іх можна было весці кругавы абстрэл. Кожная з іх мела па пяць баявых ярусаў з вялікай колькасцю байніц і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. У глыбіні двара  стаіць трохпавярховы палац, прыбудаваны да паўночнага і ўсходняга муроў замка.

Будаваўся замак у некалькі этапаў. У першым дзесяцігоддзі XVI стагоддзя былі збудаваныя муры і вежы, а ў паўднёва-заходняй частке двара аднапавярховы жылы будынак. У 20-30-я гады XVI стагоддзя да паўночнага і ўсходняга муроў быў прыбудаваны аднапавярховы палац з вялікім склепам. У другой палове XVI - першай палове XVII стагоддзя над ім былі ўзведзеныя яшчэ два паверхі, а перад уязной брамай пабудаваны падковападобны барбакан.

008

009

010

011

012

013

014

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода