![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
062 |
063 |
064 |
065 |
066 |
067 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Такім чынам, у зоне скрыжавання планіровачных дыяметраў само сэрца горада перыядаў Полацкага княста і Вялікага княства Літоўскага было ператворана ў транспартную развязку ў некалькіх узроўнях, як надземных, так і падземных, у сувязі з чым грунтоўна знішчана архітэктурная спадчына на паверхні і археалагічная ў культурным пласце. Паколькі значная частка грамадскай і жылой забудова Менска XVIII, XIX і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзяў была знішчана, яе ацалелыя элементы маюць асаблівую прывабнасць. Калі стварэнне ў пасляваенны перыяд манументальнага архітэктурнага ансамбля праспекта Франтішка Скарыны можна расцаніць як дасягненне градабудаўнічага майстэрства, то знос ці перабудова ў наступныя дзесяцігоддзі асобных гістарычных будынкаў у большасці выпадкаў былі неабгрунтаваныя. Так у 1958 годзе перабудова закранула тэатр імя Янкі Купалы, які меў багата дэкарыраваныя ў формах псеўдабарока фасады, а пасля аднаўлення набыў спрошчанае, невыразнае аблічча. У 1968 годзе была праведзена карэнная рэканструкцыя з надбудовай двух паверхаў былога дома губернатара на пляцы Свабоды (Высокі рынак), што цалкам сказіла ягонае аблічча. Разбурана гістарычная забудова паўночна-усходняга боку вуліцы Гандлёвай. У 1984 годзе ўзарваны будынак былога гарадскога тэатра, які меў вялікую гістарычную каштоўнасць і будаваўся на працягу XVIII, XIX і XX стагоддзяў. На яго сцэне ў 1852 годзе адбылася пастаноўка першай беларускай оперы "Ідылія" ("Сялянка"), лібрэта да якой напісаў В. Дунін-Марцінкевіч, а музыку - С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
068 |
069 |
070 |
071 |
072 |
073 |
074 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
<<< |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||