Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

037

038

039

040

041

042

Яшчэ ў 1920-1930-я гады цэнтр Менска ўяўляў сабою цэласнае гісторыка-градабудаўнічае ўтварэнне - спадчыну розных эпох, хоць і тады знішчаліся каштоўныя грамадскія будынкі. У пасляваеныя дзесяцігоддзі на шкале каштоўнасцей культурная спадчына апынулася на апошнім месцы. Прычынай таму стала грамадская ідэалогія, што выявілася ў негатыўным стаўленні да культавага дойлідства і масавай гістарычнай забудовы.

З вялікай колькасці культавых пабудоў, што існавалі ў канцы XVIII-пачатку XX стагоддзяў, да нашага часу захаваліся толькі адзінкі. У 1950 годзе знесены дамініканскі кляштар з касцёлам. На месцы езуіцкага калегіума пабудаваны жылы дом, знесеная барочная званіца, што ўзвышалася побач. Узарваная ў 1936 годзе царква Святога Духа. Назаўсёды стачаныя кляштар бенедыктінак з касцёлам, кармеліцкі кляштар, баніфратарскі кляштар, францысканскі кляштар, жаночы Траецкі манастыр, ды іншае. Сёння адрэстаўраваны езуіцкі касцёл, які яшчэ ў 1951 годзе быў перабудаваны пад спартыўную ўстанову. Перадумовы знішчэння гістарычнага центра Менска ў 1950-1960-х гадах былі закладзеныя на стадыі генеральнага плана. Магістралі агульнагарадскога значэння вялікай шырыні праходзілі па тэрыторыі гістарычнага раёна, перасякаючы яго ў двух напрамках. Пад праезжай часткай Паркавай магістралі (праспекта Машэрава) апынуўся амаль увесь менскі замак - помнік ареалогіі XI-XVIII стагоддзяў.

043

044

045

046

047

048

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода