Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

013

014

015

016

017

018

Моцна разбураны падчас Другой сусветнай вайны, Менск пачаў уставаць з руінаў у першыя пасляваенныя гады. Інтэнсіўнае фармаванне агульнагарадскога цэнтра выклікала ў шэрагу выпадкаў недастатковы улік назапашаных стагоддзямі духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей гарадскога асяроддзя, значнае зніжэнне культурна-гістарычнага патэнцыялу горада.

Першаасновай Менска быў дзяцінец XI стагоддзя, што стаяў у месцы ўпадзення ракі Нямігі ў Свіслач. Цэнтрам стаў замак і змешчаны паблізу трохкутны гандлёвы пляц - Нізкі рынак. У XVI стагоддзі на суседнім узгорку быў утвораны новы грамадскі цэнтр, спланаваны ва ўласцівых эпосе Адраджэння традыцыях прастакутны пляц - Высокі рынак. Ансамбль яго забудовы - выдатная з'ява ў гісторыі дойлідства. Тутака на малой тэрыторыі канцэнтравалася вялікая колькасць даманантаў, што абумовіла насычанасць яго архітэктурнай кампазіцыі. У стылёвым вырашэнні культавых пабудоў пераважала барока, што дапаўнялася асобнымі дамінантамі ў формах рэнісансу і класіцызму.

019

020

021

022

023

024

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода