Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

007

Лошыцкі маёнтак будаваўся на працягу XVIII-XIX стагоддзяў. Ягонымі ўладальнікамі ў розны час былі Прушынскія ды Любанскія.

Парк у Лошыце быў закладзены ў другой палове XIX стагоддзя на правай тэрасе ракі Свіслачы ў месцы ўпадзення ў яе ракі Лошыцы. Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца невялікі адна-двухпавярховы сядзібны будынак, пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя. У сярэдзіне XIX стагоддзя ён быў перабудаваны. Парадная частка парку мае сіметрычна-восевае рашэнне. У яе цэнтры эліпс няправільнай формы. Да яго вядзе доўгая шырокая рэдкастойная ліпавая алея. Закладзеная ў другой палове XVIII стагоддзя, яна значна старэйшая за іншыя паркавыя насадження. Гэтая алея была добра знаёмая Дуніну-Марцінкевічу. Не аднойчы праходзіў па ёй славуты пісьменнік і драматург да тагачаснага ўладальніка маёнтка Прушынскага, у якога збіралася прагрэсіўная інтэлігенцыя Меншчыны. Уезд у сядзібу і непасрэдна ў парк фіксаваны пілонамі з жалезнымі варотамі. Каля другога ўезду размешчаны невялікі вартавы флігель. З правага боку стаяў, парушаны сёння, касцёл.

008

009

010

011

012

013

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода