Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

На нізкім лузе ў зліцця рачулак Крэвянкі і Шляхцянкі сын Гедыміна - Альгерд узвёў мураваны замак, у якім жыў з 1338 года па 1345 год.

Сваёй планіроўкай гэты помнік ваеннага дойлідства XIV стагоддзя нагадвае Лідскі замак. Яго форма - няправільная трапецыя, звернутая вялікай падставай на поўнач. З усходу, поўдні і часткова з захаду і поўначы замак абаранялі воды Крэвянкі і Шляхцянкі, перакрытыя плацінай. Тут было ўсяго дзве вежы, размешчаныя па дыяганалі. У паўночна-заходняй частке Была вялікая "Княжая" вежа. Яна выступала за перыметр замкавых муроў, надзейна фланкуючы заходнюю і паўночную (з брамай) сцены. Вежа мела тры паверхі і склеп-вязніцу. Тутака жылі князь, яго чэлядзь і камандзір замкавай варты. Над трэцім паверхам мог існаваці яшчэ адзін ярус, аб чым сведчаць рэшткі вядучай угару каменнай лесвіцы ў тоўшчы сцяны. Гэта мог быць альбо яшчэ адзін паверх, альбо баявая пляцоўка. Падстава вежы да вышыні 3 метраў складзена з камення. Таўшчыня яе муроў дасягае 3 метраў, а вышыня была больш за 25 метраў. Замкавыя муры да вышыні 4 метраў таксама складзеныя з камення, вышэй (і толькі звонку) - цагляны мур. Іх вышыня дасягала 12-13 метраў. На сутыку ўсходніх і паўднёвых муроў, знутры, стаяла яшчэ адна вежа (яе ўзвялі пазней), якая мела не меней чатырох паверхаў. У паўднёвай сцяне замка змешчаны праём запаснага выхаду. Яшчэ адзін запасны выхад знаходзіўся ў заходняй сцяне.

001

002

003

004

005

Крэўскі замак быў месцам шматлікіх гістарычных падзей. Тут у 1382 годзе па загаду Ягайлы ў склепе вялікай вежы быў задушаны ягоны "дзядька" князь Кейстут. У 1385 годзе ў замке распрацоўваліся ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Рэччу Паспалітай пад уладай Ягайлы (Крэўская унія). Але паступова замак губляў сваё палітычнае і абароннае пызначэнне, Хоць яшчэ ў XVIII стагоддзі знаходзіўся ў неблагім стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, давершанае ў гады першай сусветнай вайны.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода