Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

Мястэчка Нарач (назва ад 1964 года) у XV стагоддзі насіла назву Medal Minor, з XVI стагоддзя паселішча згадваеца пад назвай Кабыльнік. Тутака ў 1434 годзе князі Свірскія заснавалі драўляны касцёл Святога Андрэя Апостала, а ў 1651 годзе ўзвялі новы будынак, аднак яго знішчылі падчас вайны з маскалямі ў 1654-1667 гадах. У 1736 годзе касцёл Святога Андрэя быў реканструяваны на сродкі тагачаснага уладальніка Кабыльніка Марціна Аскеркі, кашталяна наваградскага. Касцёл таго часу апісваюць як святыню "немалых памераў", інтэр'ер якой упрыгожвалі шесць алтароў. Пасля пажару 1862 года касцёл аднаўляеца "коштам плябана Людвіга Мініцкага і Тытуса Свентаржэцкага". У ім былі тры алтары, у галоўным знаходзіўся абраз Маці Божай з немаўлём Езусам. З тых часоў захавалася толькі званіца - квадратная ў плане трохярусная каркасна-зрубавая пабудова пад шатровым дахам.

001

002

003

004

001 Знешні выглад касцёла Святога Андрэя Баболі 1897-1904 гадоў.

002-003 Цэнтральны неф касцёла Святога Андрэя XIX-пачатку XX стагоддзяў.

004 Выгляд на галоўны алтар з абразам Маці Божай Анёльскай.

У 1897 годзе быў закладзены падмурак новага мураванага храма ў неагатычным стылю, які ў 1901 годзе быў асвечаны, а ў 1904 годзе кансэкраваны. Ён пабудаваны з чырвонай цэглы на падмурку з гранітных блокаў. Зараз у касцёле чатыры алтары. У галоўным па-ранейшаму абраз маці Божай, якую ў народзе клічуць Анёльскай. Злева алтар Святога Андрэя і Святога Антонія, справа - Святога Роха. Пры касцёле дзейнічалі школа і шпіталь.

Пасля Другой сусветнай вайны, бязбожная Савецкая ўлада спрабавала зачыніць касцёл, аднак парафіяне здолелі захаваць яго ад зачынення, хоць апошні пробашч быў пасаджаны ў турму, а пазней змушаны пакінуць Беларусь. Парафія засталася без святара, аднак вернікі самі маліліся ў святыні, спадзяваючыся на тое,  што ўрэшце атрымаюць ад ўлады дазвол на святара. З цягам часу ён быў выдадзены. У касцёл Святога Андрэя стаў пыязджаць ксёнз Люцыян Паўлік. Ад 1989 года тутака служаць кармеліты босыя.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода