![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Main |
Photos |
Wallpaper |
ArtGallery |
Stories |
Links |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
001 |
002 |
003 |
004 |
005 |
006 |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Касцёл езуітаў пачатку XVIII стагоддзя ў Менску - помнік эпохі барока. Закладка падмуркаў новага храма адбылася ва ўрачыстым становішчы ў 1700 годзе, а 16 сакавіка 1710 года новы касцёл быў асвечаны віленскім арцыбіскупам. Але яшчэ даволі доўгі час працягвалася яго дабудова і аздабленне: у 1720 годзе майструецца сакрыстія, у 1722 годзе - капліца Святога Феліцыяна, у 1732 годзе - дзве вежы, "...одна из которых колокольным звоном созывает народ, другая ... будет показывать часы и дни, чтобы было известно всякое время". Святыня ўяўляла сабою трохнефавы двухвежавы храм з двума капліцамі (Траецкай і Феліцыянавай) паабапал. У глыбокіх паўцыркульных нішах веж змяшчаліся драўляныя разьбяныя скульптуры Святых Апосталаў Пятра і Паўла, а франтон упрыгожвала фігура Святой Дзевы Марыі з немаўлём Езусам. На вежах было ўсталявана чатыры звона - "Казімір", "Тадэвуш", "Феліцыян" і "Якоб". Багата быў распісаны касцёл у сярэдзіне: зборы аформленыя арнаментальным жывапісам, сцены распісаныя сюжэтнымі фрэскамі мастаком Казімірам Анташэўскім. Прыцягвалі ўвагу пілястры з дванаццаццю разьбянымі фігурамі Апосталаў. У храме знаходзілася вялікая колькасць палотнаў, сярод якіх былі працы Ш. Чэховіча і І. Аляшкевіча. Касцёл з'яўлялся дамінантай ансамбля езуіцкага манастыра, што сфармаваўся ў перыяд XVII-XVIII стагоддзяў і займаў амаль усю заходнюю старану пляца Высокага рынку. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
007 |
008 |
009 |
010 |
011 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
У гады Другой сусветнай вайны архітэктурны комплекс быў часткова пашкоджаны. Будынак касцёла ў 1951 годзе перабудоўваюць, цалкам знішчаючы галоўны фасад, інтэр'ер і вежы. Амаль не змяняецца алтарная частка, якая сыходзіць у глыб квартала. Разам знішчаюць і корпус былога калегіюма. У 1968 годзе цалкам перабудоўваецца і манастырскі корпус. Напрыканцы XX-пачатку XXI стагоддзяў касцёл адноўлены. Тутака ізноў ідуць набажэнствы. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аркуш |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
>>> |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||