Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

Фундатарамі і ініцыятарамі будаўніцтва касцёла з'явіліся слуцкі шляхціч Эдвар Вайніловіч і ягоная жонка Алімпія. Яны вырашылі пабудаваць касцёл у гонар Святых Сымона і Алены як помнік сваім памерлым дзецям. Вайніловічы паставілі ўмову, што будзе прыняты праект Т. Пояздерскага пы ўдзеле У. Марконі і Г. Гая. Касцёл быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 годах, і быў адчынены 21 снежня 1910 года.

Гэта трохнефавы трохвежавы храм у стылі неаготыкі з рысамі мадэрна, з паўкруглай абсідай накрыты двухсхільным дахам, што сканчаецца высокімі трохкутнымі абцугамі. Цэнтральны і бакавыя ўваходы вылучаныя тамбурамі з арачнымі пралётамі. З паўднёва-заходняга боку да асноўнага аб'ёму далучаная невысокая арачная галерэя, якая агароджвала невялікі панадворак. З паўночна-усходняга боку размешчаная чатырохгранная шмат'ярусная вежа, якая з'яўляецца дамінантай усёй кампазіцыі. Абапал алтарнайчасткі змешчаныя яшчэ дзве невялікія шатровыя вежы. Фасады ўпрыгожваюць вялікія круглыя вокны-ружы.

006

007

008

009

010

011

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода