Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

Паблізу ад вёскі Чарапоўшчына, што ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, знаходзіцца сядзіба Маліноўскіх. У даволі добрым стане захаваўся, пабудаваны ў 1890 годзе з цэглы і дрэва, сядзібны дом на каменным падмурку. Ён уяўляе сабою аднапавярховы будынак пад высокім двухсхільным дахам са слыхавымі вокнамі і мансардай пад трохвугольным франтонам і высокім слуповым ганкам. Будаваўся дом, відаць, па частках - адсюль розніца ў будаўнічым матэрыяле сценаў (цэга, дрэва) памеры вокан і вышыні даху. Відавочна, што ў больш познія часы (відаць ужо за савецкім часам) будынак прытрываў некаторую перабудову. Зараз яго дах пакрыты бляхай, таму дакладна невядома, якім ён быў першапачаткова. Фасады аздобленыя разьбяным драўляным карнізам. Наўкол быў разбіты пейзажны парк.

З занатовак айца Вiталiса Хамёнака "Мой жыцьцяпіс" дакладна вядома, што ў свой час у маёнтку пражывалі сын пана Малiноўскага Альгерд, які потым стаў вiцэ-ваяводай у Вiльнi і ягоная цётка (сястра пана Маліноўскага) Грасыльда Маліноўская.

001-002 Галоўны фасад.

003 Выгляд на мансарду.

004 Фрагмент паркавага фасада з мансардай і ганкам.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода