Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

У Барунах, вёсцы Ашмянскага раёна, Гарадзенскай вобласці, захаваўся цікавы комплекс - касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ды кляштар базыльянаў 1747-1753 гадоў (пры пабудове - уніяцкі храм і манастыр Святога Яўлення Дзевы Марыі), пабудаваны па праекце дойліда Аляксандра Асікевіча. Своеасаблівая яго кампазіцыя: у ім няма сіметрыі, уласцівай большасці культавых пабудоў. У вонкавай архітэктуры асноўная ўвага засяроджаная на сілуэце пабудовы. Сцяна галоўнага фасада з хвалістай паверхняй, фігурныя франтоны, звернутая кутам дэкаратыўная вежа, партал уваходу ды іншыя элементы надаюць пабудове незвычайную мяккасць абрысаў і пластычнасць. Усе гэтыя прыёмы і дэталі характэрныя для позняга барока.

001

002

003

001 Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла XVII стагоддзя.

002 Выгляд на капліцу ад аўтобуснага прыпынку.

003 Капліца насупраць касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла XVII стагоддзя.

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода