Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

Касцёл і кляштар бернардынак былі закладзеныя ў 1642 годзе, а дабудаваныя ажно ў XVIII стагоддзі. Касцёл быў асвячоны ў 1687 годзе. Ён ўяўляе сабою трохнефавы двухвежавы храм. У канцы сярэдняга нефа - пяцігранная апсіда. Галоўны фасад завершаны двума шматяруснымі вежамі з пілястрамі, арачнымі нішамі і арачнымі пралётамі ў верхніх ярусах. Заціснутая паміж імі сярэдняя частка вырашаная ў вглядзе шчыта з крывалінейным контурам. Архітэктура мае выяўлены барочны характар.

Кляштар бернардынак займаў цэлы квартал у раёне Высокага рынка. З трох бакоў унутраны панадворак атачалі трохпавярховыя камяніцы, а з чацвёртага боку - дамінанта комплексу - кляштарны касцёл. Да поўнача-усходу ад манастыра стаяў каменны двухпавярховы флігель і драўляныя гаспадарчыя пабудовы. Пасля пажару 1741 году кляштарны комплекс быў адноўлены. У выніку шэрагу перабудоў XIX стагоддзя шматлікія дэкаратыўныя элементы галоўнага фасада касцёла былі згубленыя: знікла частка карнізаў, у ніжніх ярусах прабітыя новыя вокны. Інрэр'еры дайлі да нас з малаважнымі зменамі.

У 1852 годзе кляштар быў скасаваны Расейскай уладай. Пасля прыгнечання нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў у кряштары працавала дзяржаўная следчая камісія, некалькі год тутака трымалі вялікую групу паўстанцаў, сярод якіх была дачка Дуніна-Марцінкевіча Каміла. У 1870 годзе пабудовы жаночага бернардынскага кляштара заняў праваслаўны манастыр Святога Духу. Зараз у будынку былога касцёла бернардынак месціца праваслаўны кафедральны сабор.

007

008

009

010

011

012

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода