Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

У мікрараёне Курасоўшчына захавалася, пабудаванае ў другой палове 1912 - пачатку 1913 года ў стылі неакласіцызму, летішча кандыдата натуральных навук М.У. Рогава. Вядомае сёння пад назовам "Белая дача".

Будынак стаіць на высокім пагорку ў асяроддзі пейзажнага парка. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя сядзібы асіметрычная, кульмінацыйным вузлом з'яўляецца вежа-бельведэр з балконам і зубчастым парапетам. Фасады ўпрыгожаныя прафіляванымі паяскамі, ляпнымі разеткамі, карнізамі з сухарыкамі, арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, рустоўкай сцен. Уваходы вылучаныя падстрэшкамі на калонках (згубленыя) і фігурных кранштэйнах. Будынак пакрыты дахам складанай формы, у тарцах - трохкутныя франтоны. Унутраная планоўка анфіладнага тыпу. Розныя па велічыні пакоі згрупаваныя вакол квадратнага ў плане вестыбюля, да якога прымыкае невялікі тамбур з усходамі на бельведэр.

У 1979-1980 гадах будынак быў "рэстаўраваны", у выніку чаго "набыў" надбудову, значна сказіўшую яго архітэктуру. Згублены парапет тэрасы.

007

008

009

010

011

012

013

014

015

016

017

018

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода