Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

001

002

003

004

005

006

Цягнік спыняецца ў Гудагаі. Зараз гэта памежжа - далей Літва, з большага былая Жмудзь. Невялічкі аўтобус, што ходзіць тут некалькі разоў на дзень, давязе вас да мястэчка Астраец, якое знаходзіцца на адлегласці ў некалькі кіламетраў. Адразу на ўездзе, з правага боку, стаіць мураваны з жоўтай цэглы касцёл Адшуканьня Святога Крыжа, пабудаваны ў 1910-1911 годзе. Гэта трохнефавы, бязкупальны храм з двума невялікімі вежачкамі-званіцамі, з выцягнутай пяціграннай апсідай ды бакавымі прыбудоўкамі. Храм збудаваны ў стылю неаготыкі. Храм адноўлены, і ў ім ізноў ідуць набажэнствы.

Другі касцёл, Святога Космы і Даміяна, знаходіца на плошчы ў цэнтры селішча. Храм пабудаваны ў 1785-1787 гадах, перабудаваны ў XIX стагоддзі. Гэта вялікая прастакутная бязвежавая,  бязкупальная, безапсідная пабудова ў стылю класіцызму. Галоўны фасад храма аздоблены чатырохкалонным порцікам.

007

008

009

Аркуш

1

2

3

4

5

>>>

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода