Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

Вось і яна, калі й не галоўная, дык, здаецца ж мне, асноўная старонка гэтага сайта. Адсюль пачынаюцца віртуальныя вандроўкі па Беларусі, Літве, Украіне; сустрэчы з людзьмі, знаёмства з падзеямі, што тутака ў нас адбываліся. Таксама магчыма паглядзеці некаторыя зробленыя ў Photoshop-е "навароты" ды розныя іншыя здымкі, што не ўвайшлі ў пазначаныя (вельмі ўмоўна) ніжэй падзелы. Здымкі зробленыя мною ў розны час (ёсць даволі старыя, ёсць "маладзейшыя") стужкавай альбо лічбавай камерай. Ёсць здымкі каляровыя, ёсць чорна-белыя. Няма толькі чужых. Вось, здаецца ж, і ўсё. Прыемнага падарожжа.

Беларусь

Замежжа

Падзеі ды людзі

Рознае

Падзеі ды людзі, з якімі некалі мяне звёў лёс.

Здымкі з Менску ды іншых мясцін маёй бацькаўшчыны.

Здымкі зробленыя па-за межамі Беларусі.

Тут месціца ўсё тое, што не ўвайшло ў папярэднія падзелы.

   Шаноўнае спадарства, Вы маеце магчымасць замовіць фотакарткі ўсіх прадстаўленых на сайце аўтарскіх фотаздымкаў, альбо арыгінальныя файлы (фармат jpg 10x15 см. 200-300 dpi) для камерцыйнага і не камерцыйнага выкарыстання. Прымаюца замовы на фатаграфаванне, аблічбоўку (сканаванне) чорна-белых і каляровых негатываў і дыяпазітываў (слайдаў), апрацоўку і рэстаўрацыю старых і ня вельмі старых :) фотаздымкаў, сканаванне графічных і тэкставых арыгіналаў. Будуць разгледжаныя ўсе замовы, а таксама прапановы наконт супрацоўніцва.

Rating All.BY Камунікат Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі Радыё Свабода