Main

Photos

Wallpaper

ArtGallery

Stories

Links

Шчырае прывітанне ўсім, хто зазірнуў у гэты мядзьвежы куток. Як вы ўжо зразумелі, гэта мой "фейс" і сайт таксама. А калі што каму не да спадобы, дык далей чытаць і ня трэба. Астатнім наступнае. Ён зроблены ўласнымі намаганнямі з дапамогай цудоўных "прог" Photoshop, PhotoImpact і, куды ж без яго, Microsoft Word. Зразумела,  гэта не цуд дызайну, але, як кажуць: "Маем тое, што ёсць". А ёсць тут магчымасць паглядзець некаторыя з аўтарскіх фотаздымкаў, зробленых на Беларусі, Літве, Украіне ды Расеі. Тое-сёе пачытаць, паглядзець некаторыя з малюнкаў Напалеона Орды, Міхала Андрыёлі, карціны Яна Алазія Матэйкі, наведаць галерэю "Партрэты Вялікага Княства". Вось, здаецца, і ўсё што трэба (ці не трэба) было сказаць, каб папярэдзіць Вас, шаноўныя. Цяпер заходце, будзь ласка - глядзіце ды чытайце.

АБВЕСТКІ САЙТА
05/03/2005 Сайт быў перароблены і адноўлены пад іншай назвай. 12/03/2005 Дададзена новая старонка, прысвечаная пісьменніку Сяргею Пясэцкаму. 07/01/2006 Выпрабавальны запуск на новым месцы - у сяброў ва Ўкраіне. Амаль нічога не працуе - толькі котку ў хату ўпусцілі, але ж хутка будзе ўсё адноўлена. 11/12/ 2006 Сёння выбух старажытнай гарматы абвясціў аб адкрыцці Артгалерэі. Усе хто прысутнічаў на гэтым фэсце пілі шампан да глядзелі тое, што атрымалася. 07/03/2007 Дзякуючы Беларускаму моладзеваму руху Амерыки, "Куточак" атрымаў сталую прапіску. Сёння адбыліся ўлазіны ў новай хатцы. 01/04/2007 З'явілася 3-я старонка "Падзеі і людзі" са здымкамі некаторых падзей нашай найноўшай гісторыі. Адбыліся пэўныя змены ў падзелах "Беларусь" і "Рознае". 05/04/2007 У бібліятэцы "Куточка" урэшце з'явілася кніга "Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя" (pdf). 24/02/2008 З моманту апошняй абвесткі на сайце адбылося шмат змен. У падзеле Photos з'явіліся старонкі: "Менск, які мы губляем", "Вечар адышоўшага дня " і шмат чаго яшчэ. У падзеле Stories: "Слоўнік дойліда", "Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень" ды іншае. 14/07/2008 Змены ў падзеле "Менск, які мы губляем". Новыя страты - новыя старонкі. Сумна. 24/09/2008 У "Photos" замест падзелаў "Літва", "Украіна", "Расея" зроблены адзін - "Замежжа" і дадана колькі новых здымкаў. 05/11/2008 Даданая старонка "Дзяды 2008 - мінула дваццаць гадоў". 30/01/2009 У Артгалерэі з'явілася старонка прысвечаная Міхалу Эльвіра Андрыёлі.

Шаноўныя наведвальнікі! Для ўсіх, хто зацікаўлены ў тым каб абмяняцца спасылкамі, гузікамі ці-то мае да мяне якія-небудзь іншыя прапановы, пытанні альбо пажаданні, ніжэй месціца кропка для сувязі "e-m@il". Лістуйце, будзь ласка. Пераканаўчая просьба, не выкарыстоўваць для рассылання спаму!

Rating All.BY Радзіма майго духу Zviaz u padtrymku Demakratyi w Belarusi Зянон Пазьняк Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы Мілінкевіч Аляксандр Камунікат Радыё Свабода